16 красавiка 2024, aўторак, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэракт у Індыі: загінулі больш за 40 чалавек

Тэракт у Індыі: загінулі больш за 40 чалавек

Смяротнік на замінаванным аўто ўляцеў у калону аўтобусаў з праваахоўнікамі.

Учора ўвечары, 14 лютага, прынамсі 44 чалавекі загінулі ў індыйскім штаце Джаму і Кашмір: тэрарыст-смяротнік падарваў начынены 350 кг выбухоўкі мінівэн на аўтамагістралі ў раёне Пулвама побач з калонай паліцэйскіх аўтобусаў. Пра гэта піша мясцовае выданне Greater Kashmir (пераклад - liga.net).

Выбух быў настолькі магутным, што знішчыў два аўтобусы.

Медыкі асцерагаюцца, што 44 загінулых - гэта не канчатковая колькасць ахвяр: ёсць шмат «цяжкіх» параненых.

Усяго ў калоне было блізу 2500 праваахоўнікаў.

Ісламісцкія сепаратысты з тэрарыстычнай групоўкі Джаіш-э-Махамад заявілі, што гэта яны зладзілі тэракт. Галоўнай мэтай баевікоў гэтай арганізацыі з'яўляецца аддзяленне Кашміра ад Індыі.

Улады Індыі абвінавацілі Пакістан у тым, што гэтая краіна нібыта дазваляе тэрарыстам хавацца на сваёй тэрыторыі ды ўчыняць напады адтуль. Ісламабад адказаў, што яны ні пры чым, назваўшы абвінавачванні «інсінуацыямі».

Пераважна мусульманскі рэгіён Кашмір тэрытарыяльна падзелены паміж Індыяй, Пакістанам і Кітаем. Напружанасць, якая выліваецца ў сутычкі і тэракты, захоўваецца ўжо больш за 60 гадоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках