28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэчыцкія прадпрымальнікі гатовыя распачаць страйк

17
Рэчыцкія прадпрымальнікі гатовыя распачаць страйк
АРХІЎНЫЯ ФОТА EPA

Такая сітуацыя склалася ў многіх гарадах Беларусі.

Рэчыцкія прадпрымальнікі гатовыя пратэставаць і абмяркоўваюць магчымасць правядзення страйку. Прычына незадаволенасці - масавае адкрыццё ў абласным цэнтры крам, якія належаць гандлярам з краін Сярэдняй Азіі. Яны працуюць без касавых апаратаў, сертыфікатаў ды іншых дазвольных дакументаў. Натуральна, гэта дазваляе прадаваць тавары больш нізкімі коштамі і перамагаць у нядобрасумленнай канкурэнцыі, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

Такая сітуацыя склалася ў многіх гарадах краіны. Разгарнуць бізнэс такіх маштабаў у Беларусі без адпаведнай падтрымкі ў высокіх кабінетах немагчыма.

Некалькі гадоў улады ваявалі з беларускімі ІП, стала ўводзячы новыя забароны і абмежаванні. Сёння для гандлю на рынку трэба мець сертыфікаты нават на партыю з некалькіх штук тавару, плаціць 20% увазнога ПДВ незалежна ад вынікаў гандлю, выконваць жорсткую касавую дысцыпліну. Знішчэнне беларускага дробнага бізнэсу прывяло не да росквіту дзяржгандлю, як чакалася, а да імклівага росту колькасці дзіўных гандлёвых пунктаў, якія пачалі масава адкрываць выхадцы з Сярэдняй Азіі.

Учора рэчыцкія прадпрымальнікі правялі сустрэчу ў райвыканкаме, але ўцямнага адказу чыноўнікаў на свае патрабаванні так і не атрымалі. Сёння на гарадскіх рынках абмяркоўваюць магчымасць страйку, бо выходзіць на працу неўзабаве будзе проста бессэнсоўна. Прадпрымальнікі не выключаюць супольных дзеянняў са сваімі калегамі з іншых гарадоў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках