26 красавiка 2024, Пятніца, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Стасевіч: Гэтая перамога ўвойдзе ў гісторыю

9
Ігар Стасевіч: Гэтая перамога ўвойдзе ў гісторыю
ІГАР СТАСЕВІЧ

Хаўбэк БАТЭ - пра перамогу над лонданскім «Арсеналам».

Хаўбэк БАТЭ Ігар Стасевіч даў ацэнку хатняй перамозе над лонданскім "Арсеналам" (1:0) у першым матчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

- Калі шчыра, матч атрымаўся вельмі энэргазатратны. У асноўным мы абараняліся, што было прадказальна. Вядома ж, цяпер адчуваем шчасце ад здабытай перамогі. Яна ўвойдзе ў гісторыю, бо рэдка атрымліваецца падолець такія каманды.

- Было адчуванне пасля забітага мяча, што ўдасца давесці справу да перамогі? Усё ж такі другая палова запатрабавала немалых сіл...

- Натуральна, чым бліжэй быў канец другога тайма, тым мацней стараўся "Арсенал" ціснуць. Хоць не скажу, што пасля перапынку было так шмат небяспечных момантаў каля нашай брамы. Так, быў ціск, але не больш.

- Ці адчуваеце, што ў Дзень усіх закаханых зрабілі падарунак сваёй другой палове?

- У прынцыпе, так. Думаю, мы даставілі задавальненне ўсім, хто сёння прыйшоў на стадыён і заўзеў за нас.

- Ваша сям'я была на стадыёне?

- Не. Дзеці хварэюць, таму жонка засталася з імі дома.

- Ці можна параўнаць гэтую перамогу з эпахальнай перамогай у "Баерна" ў Лізе чэмпіёнаў?

- Мне складана сказаць. З той пары сышло нямала вады. Магчыма, ёсць нейкае падабенства. Аднак цяпер усё ж крышачку іншая сітуацыя, бо будзе гульня ў адказ, дзе будзе значна больш складана.

- Які адрэзак матчу атрымаўся самым цяжкім?

- Пачатак. Калі б не выручыў Дзяніс Шчарбіцкі, гульня магла б скласціся па-іншаму.

- У канцоўцы, здалося, сіл ужо не стае...

- Вядома. Мы цяпер не ў аптымальных кандыцыях, каб гуляць 90 хвілін супраць "Арсенала". Плюс значную частку часу мы праводзілі без мяча, а значыць, выдаткоўвалі больш сіл.

- Такія стандарты адпрацоўвалі на трэніроўках?

- Ну, крыху над імі працавалі. Стас сказаў падаваць на яго - што ж, атрымалася добра.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках