26 красавiка 2024, Пятніца, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белпошта» падвышае тарыфы

11
«Белпошта» падвышае тарыфы
ФОТА З АДКРЫТАЙ КРЫНІЦЫ

У сярэднім падвышэнне тарыфаў складзе блізу 5%.

РУП «Белпошта» з 15 лютага падвысіць тарыфы на паслугі перасылкі міжнародных паштовых адпраўленняў, гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства.

Так, будуць павялічаны тарыфы на паслугі перасылкі міжнароднай пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак, адпраўленняў паскоранай пошты, піша interfax.by.

«Тарыфы на перасылку простай паштовай карткі, простага ліста, бандэролі, дробнага пакета масай 20-100 г павялічацца на 6 капеек. У сярэднім падвышэнне тарыфаў складае не больш за 5%», - адзначылі на прадпрыемстве.

Там падкрэслілі, што падвышэнне тарыфаў не закране паслуг перасылкі паштовых адпраўленняў унутры краіны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках