20 красавiка 2024, Субота, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь вярнуліся першыя пералётныя птушкі

5
У Беларусь вярнуліся першыя пералётныя птушкі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У Белавежскай пушчы ўжо адчуваецца вясна.

Птушкі лепш людзей прагназуюць надвор'е, запэўніваюць арнітолагі, піша kp.by. І як толькі заўважылі, што на радзіму вярнуліся птушкі-мігранты, паспяшаліся ўзрадаваць: вясна ідзе!

У Белавежскую пушчу на месца свайго гнездавання прыляцелі шэрыя гусі і шэрыя жураўлі. Іх бачылі ўжо 10 лютага на паўднёвым захадзе нацыянальнага парку. Гэтыя птушкі могуць заставацца на зімоўку і ў нас, але падчас зімовых улікаў птушак у Белавежскай пушчы ніводнай пары заўважана не было. І гэта не адзіныя прадвеснікі вясны.

У пойме ракі Лясной з'явіліся вялікая белая чапля і гусі-гуменнікі. А жыхароў вёскі Панасюкі ў Камянецкім раёне абудзілі лебедзі-клікуны. Птушкі трубілі пра тое, што ўжо вярнуліся з выраю, хоць торфапляцоўка, дзе яны прызямліліся, была яшчэ замёрзлай. Акрамя іх амаль на тры тыдні раней скончылі выправу палявыя жаваранкі. Іх бачылі нават у Гародні.

Мала таго што птушкі сталі вяртацца ў яшчэ халодную Беларусь - яны актыўна рыхтуюцца да шлюбнага сезону! Гракі старанна папраўляюць гнёзды, вароны разбіваюцца на пары, заспявалі сініцы, засвісталі папаўзні, сталі вухкаць па начах совы...

- Цёплае сонечнае надвор'е ў Белавежскай пушчы дазволіла з упэўненасцю канстатаваць прыход вясны свету. Менавіта так называюць час паміж зімой і вясной навукоўцы-фенолагі. Частка птушак адразу рэагуе на першыя яркія сонечныя дні. Іх рэакцыю нельга яшчэ назваць сапраўднымі шлюбнымі паводзінамі - гэта пакуль рэпетыцыя. Можа надысці пахаладанне, і птушкі зробяць перапынак. Але агулам халады для іх не страшныя: доўгі светлавы дзень - гэта ўжо вясна, - расказвае арнітолаг «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Вадзім Пракапчук, які назірае за птушкамі ў Белавежскай пушчы.

Даследаванні птушак дапамагаюць навукоўцам прасачыць, як змяняецца клімат і паравіны года - жывёлы вельмі адчувальныя да перамен у навакольным асяроддзі. Навукоўцы даўно кажуць пра тое, што на паўднёвым захадзе Беларусі ў апошнія некалькі гадоў утвараецца новая агракліматычная зона - гэта самае цёплае месца ў краіне. На выходныя ў Берасці прагназуюць да +9 градусаў цяпла, а ў Менску +4... + 5.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках