19 красавiка 2024, Пятніца, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводле справы менскага завода «Аптрон» затрымалі яшчэ аднаго чалавека

6
Паводле справы менскага завода «Аптрон» затрымалі яшчэ аднаго чалавека

Гэта начальнік службы бяспекі завода.

У дачыненні да начальніка службы бяспекі і аховы завода «Аптрон» распачатая крымінальная справа. Падазраюць, што ён быў памагатым у атрыманні хабару дырэктарам прадпрыемства. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу Следчага камітэта.

Напярэдадні пры атрыманні 23 тысяч даляраў у Менску затрымалі дырэктара прыборабудаўнічага завода «Аптрон». Паводле аператыўнай інфармацыі, гэта была толькі пятая частка сумы, якую фігурант патрабаваў ад прадстаўніка камерцыйнай фірмы за выдачу дакументаў на куплю нерухомасці завода. На кіраўніка распачалі крымінальную справу паводле ч.3 арт. 430 КК (Атрыманне хабару), за што пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

«Атрыманне незаконнага грашовага ўзнагароджання ажыццяўлялася пры дапамозе начальніка службы бяспекі і аховы таварыства», - паведамляе сёння прэс-служба СК.

Таму распачатая справа і ў дачыненні да другога фігуранта, паводле ч.6 арт. 16, ч.3 арт. 430 (дапамога ў атрыманні хабару). Яму пагражае такое ж пакаранне, як і босу.

Абодва мужчыны затрыманыя, разглядаецца пытанне аб выкарыстанні да іх меры стрымання.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках