19 красавiка 2024, Пятніца, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусам злятаць у Варшаву і назад за 70 еўраў

5
Як беларусам злятаць у Варшаву і назад за 70 еўраў
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

«Белавія» на адзін дзень зніжае кошты.

14 лютага квіткі авіякампаніі «Белавія» можна набыць са зніжкай 50% ад мінімальнага апублікаванага тарыфу, таксы і зборы аэрапорта застануцца ранейшымі, піша tut.by. Так, у Маскву (Жукоўскі) можна паляцець за 38 еўраў, у Брусэль - за 109 еўраў, у Тбілісі - за 128 еўраў. Квіткі трэба набываць у абодва бакі, перыяд падарожжа - з 15 лютага да 31 сакавіка.

Асаблівасць акцыі: удзельнічаюць усе кірункі, акрамя Бейрута. Самыя выгадныя кошты на кірунках Расеі, Літвы, Польшчы.

Кірункі і кошты за палёт з Менска ў абодва бакі: Масква (аэрапорт Жукоўскі) - 38 еўраў, Вільня - 44 еўры, Калінінград - 59 еўраў, Масква (аэрапорт Дамадзедава) - 64 еўры, Санкт-Пецярбург - 64 еўры, Варшава - 70 еўраў , Львоў - 82 еўры, Рыга - 99 еўраў, Батумі - 117 еўраў, Адэса - 118 еўраў, Тбілісі - 128 еўраў, Бэрлін - 128 еўраў, Прага - 130 еўраў, Бялград - 148 еўраў, Тэль-Авіў - 167 еўраў, Барселона - 175 еўраў, Парыж - 188 еўраў.

Поўны спіс - на сайце «Белавія». Квіткі зніжаным тарыфам будуць прадавацца толькі адзін дзень, 14 лютага. Іх нельга здаць ці абмяняць.

Нагадаем, «Белавія» ладзіць такія акцыі некалькі разоў на год. Апошнім разам кампанія пачала прадаваць квіткі на эксперыментальныя тарыфы (са зніжкай 75%) 2 лістапада. Так, паляцець з Менска ў Барсэлону, Лондан, Парыж можна было за 35 еўраў. Заяўлялася, што тарыфы дзейнічаюць да 31 сакавіка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках