24 красавiка 2024, Серада, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя прыпыніла продаж лекаў ад кашлю

23
Міністэрства аховы здароўя прыпыніла продаж лекаў ад кашлю
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Прэпарат можа быць небяспечна для сэрца.

Аптэкі і лякарні Беларусі павінны прыпыніць продаж і ўжыванне папулярнага леку «Эрэспал» ды іншых прэпаратаў, якія ўтрымліваюць фенспірыд. Раней паведамлялася, што даследаванні паказалі: лекі могуць быць небяспечным для сэрца - выклікаць арытмію, піша tut.by.

Як адзначаецца ў загадзе Міністэрства аховы здароўя ад 11 лютага, з продажу канфіскоўваюць наступныя прэпараты: «Інспірон» (сіроп і таблеткі), «Сірэсп» (сіроп), «Фенспірыд» (сіроп і таблеткі), «Эрэспал» (сіроп і таблеткі). Іх прызначалі для лячэння кашлю, ларынгіту, бранхіту, рынафарынгіту і пры тэрапіі бранхіяльнай астмы.

Са звестак Міжнароднай незалежнай фармацэўтычнай кампаніі Servier, праблемы ўзнікаюць толькі на фоне прыёму прэпарата, таму небяспекі для тых, хто лячыўся «Эрэспалам» раней, няма. Тым, хто цяпер прымае лекі, трэба звярнуцца да лекара, каб выбраць іншы прэпарат - у Беларусі ёсць альтэрнатыўныя лекі без фенспірыду.

Забарона дзейнічае да заканчэння Міністэрствам аховы здароўя ацэнкі прапорцыі карысці і рызыкі прэпарату. Раней лекі, якія змяшчаюць фенспірыд, з той жа прычыны забаранілі ў Францыі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках