28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Жлобіне зляпілі 9-метровага снегавіка

5
Фотафакт: У Жлобіне зляпілі 9-метровага снегавіка
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Неймаверна высокага снегавіка зрабілі выключна ўручную, выкарыстоўваючы лесвіцу.

Снегавіка ростам, вышэйшым за 9 метраў, зрабілі жыхары горада Жлобіна. Фота і відэа волата апублікавала ў сваім Instagram мясцовая жыхарка Аліна. Са слоў дзяўчыны, яго зрабілі выключна ўручную, выкарыстоўваючы лесвіцу, піша «Вечерний Бобруйск».

«Ён быў пабудаваны без дапамогі тэхнікі, усё сваімі рукамі. Па ідэі, гэта самы высокі снегавік, пабудаваны ўручную ў Беларусі. Мая дапамога скончылася недзе на 1 шары. Вось што значыць прасіць каханага пабудаваць снегавіка. Напрасілася... У выніку пабудавалі ўсёй сям'ёй», - распавядае падпісчыкам дзяўчына.

Раней у Беларусі ўжо будавалі снегавікоў ростам 5,5-метраў у аграгарадку Глушкавічах Лельчыцкага раёна і 7-метраў пад Маладзечнам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках