29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры спосабы схуднець без наведвання спартзалы

5
Тры спосабы схуднець без наведвання спартзалы

Іх назвалі экспэрты з Вялікай Брытаніі.

Шмат хто з нас марыць схуднець, пры гэтым не вельмі часта наведваючы спартзалу. Экспэрты з Вялікай Брытаніі назвалі тры не занадта традыцыйныя, але дзейсныя спосабы дабіцца жаданага, якія зусім не патрабуюць нейкіх асаблівых намаганняў ці нават змяненняў у звыклым харчаванні, піша healthinfo.ua.

1. Выдаляйце голад з дапамогай хрому. Прычына няўдач большасці дыет палягае ў тым, што мы не ў стане супрацьстаяць галодным спазмам, кідаючыся да плітак шакаладу, пончыкаў і таму падобных высокакаларыйных закусак. Аднак у рэальнасці нам патрэбен мінерал пад назвай хром, як запэўніваюць экспэрты. Менавіта ён уплывае на тое, наколькі якасна наш арганізм кантралюе ўзровень цукру ў крыві за кошт ўплыву на інсулінавыя рэцэптары. Дзе ж расстарацца дастатковай колькасцю хрому і пры гэтым моцна не папраўляцца? Яго вельмі шмат у брокалі, вінаградзе, апельсінах, яблыках, індычцы, цэльным зерні, бульбе і чырвоным віне.

2. Спрабуйце перыядычнае галаданне. Гаворка ідзе пра тое, каб зусім нічога не есці цягам нейкага пэўнага перыяду часу, альбо абмежаваць прыём ежы на час, а потым пераходзіць да звыклага харчавання. Да прыкладу, вельмі папулярная дыета 5:2, пры якой вы 5 дзён на тыдзень ўжываеце ўсё, што вам падабаецца, а ў наступныя два дні значна скарачаеце колькасць калорый. Ёсць дыета 14:10, пры якой вы цягам 14 гадзін атрымліваеце звычайную колькасць калорый, а ў наступныя 10 гадзін наогул нічога.

3. Дадайце цынамону ў кашу. Ён дапамагае паменшыць узровень цукру ў крыві ў людзей з дыябетам другога тыпу. Памяншаючы ўзровень цукру, мы станоўча ўплываем і на галодныя спазмы. Зноў жа, гэта змяненне не патрабуе нейкіх кардынальных пераменаў у дыеце, што камфортна і цалкам рэалістычна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках