На Дзень закаханых у Беларусі будзе да +5
2- 13.02.2019, 21:34
- 11,374
14 лютага ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Пра гэта паведамляе Белгідрамет.
Уначы на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег. Удзень месцамі на ўсходзе краіны чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.
У асобных раёнах краіны прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, уначы парывісты.
Уначы будзе ад 5 градусаў марозу да 1 цяпла, удзень чакаецца 0... +5.