17 красавiка 2024, Серада, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы змогуць здаваць іспыт на пасведчанне кіроўцы на «аўтамаце»

15
Беларусы змогуць здаваць іспыт на пасведчанне кіроўцы на «аўтамаце»
ФОТА З САЙТА TUT.BY

Якія змены закрануць беларускіх кіроўцаў.

Андрэй Мелех, начальнік аддзялення міжраённага экзаменацыйнага аддзела ДАІ ГУУС Менгарвыканкама, падзяліўся інфармацыяй пра змены, якія неўзабаве закрануць беларускіх кіроўцаў, піша «Минск-новости». Ён таксама адзначыў, што цяпер запатрабаванасць аўташкол знізілася: такога ажыятажу, які быў у 2011 годзе, няма. Тады ў парадку абмену беларусам выдалі 94 115 пасведчанняў, але ў 2018-м паказчык знізіўся да 47 194. А бестэрміновае пасведчанне кіроўцы за мяжой не дзейнічае - толькі на тэрыторыі Беларусі.

Што будзе з пасведчаннямі старога ўзору

На думку Мэлеха, пасведчанне старога ўзору лёгка можна падрабіць. Кантраляваць, ці ўсе кіроўцы прайшлі медыцынскі агляд па-новаму, немагчыма. А гэта павялічвае колькасць ДТЗ: людзі атрымлівалі пасведчанні старога ўзору дзясяткі гадоў таму, за гэты час іх здароўе магло стаць горшым. Пастанова Дзяржаўтаінспекцыі - не забараняе, а дазваляе і далей выкарыстоўваць пасведчанне старога ўзору. Але павінна выконвацца ўмова: кіроўцам пры сабе трэба мець дзейсную медыцынскую даведку.

Беларусы атрымаюць міжнародныя пасведчанні кіроўцаў?

Мелех падзяліўся сваімі надзеямі, што сёлета іх пачнуць выдаваць. Гэта стане прыемным бонусам для беларусаў: міжнароднае пасведчанне дапаможа без праблем ездзіць на аўтамабілі або арандаваць машыну за мяжой.

Экзамен з каробкай-аўтаматам у ДАІ - праўда?

Мелех падкрэсліў, што ў хуткай будучыні беларусы змогуць здаваць экзамен у ДАІ на аўтамабілях з каробкай-аўтаматам - пасля праходжання падрыхтоўкі. Але гэта запатрабуе адзнакі ў пасведчанні кіроўцы. Там будзе паказаная «неабходнасць кіравання транспартным сродкам толькі з аўтаматычнай трансмісіяй». Калі гэта стане магчымым заўтра, у ДАІ да гэтага ўжо гатовыя.

Экзамен у ДАІ паводле запісу

Мелех пацвердзіў той факт, што з красавіка 2018-га на экзамен у ДАІ можна прыйсці паводле папярэдняга запісу. Як правіла, гэтым карыстаюцца выпускнікі аўташкол, якім не пашанцавала здаць экзамен з першага разу. Так, кожны прыходзіць у прызначаны час, садзіцца ў машыну і з'яжджае з інструктарам. Праблема з доўгім чаканнем сваёй чаргі развязаная.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках