19 траўня 2024, Нядзеля, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто ў Беларусі будзе адсочваць «вонкавыя і ўнутраныя інфармацыйныя плыні»

24
Хто ў Беларусі будзе адсочваць «вонкавыя і ўнутраныя інфармацыйныя плыні»
АЛЕГ МАКАРАЎ
ФОТА: SB.BY

Лукашэнка стварыў «кішэнны» аналітычны інстытут.

Дыктатар 12 лютага падпісаў указ аб стварэнні Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Узначаліць яго Алег Макараў, паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

Паведамляецца, што Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў ствараецца «ў мэтах інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў у стратэгічных кірунках замежнай і ўнутранай палітыкі», піша «Завтра твоей страны».

У цэнтры ўвагі гэтай навукова-даследчай установы будзе правядзенне навуковых даследаванняў, вывучэнне тэндэнцый развіцця міжнародных, грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсаў, даследаванне рызык і выклікаў у інфармацыйнай сферы.

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў зоймецца выпрацоўкай рэкамендацый, накіраваных на ўдасканаленне дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах, возьме ўдзел ва ўзгадненні распрацоўваных дзяржаўнымі органамі дакументаў стратэгічнага планавання (дактрыны, стратэгіі, канцэпцыі).

Для правядзення аналітычных даследаванняў у стратэгічных пытаннях ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь плануецца прыцягваць вядучых экспэртаў у сферы замежнай і ўнутранай палітыкі, інфармацыйных тэхналогій, нацыянальнай бяспекі. Больш паглыбленаму вывучэнню разгляданых пытанняў будзе спрыяць цеснае супрацоўніцтва інстытута стратэгічных даследаванняў з дзяржаўнымі органамі, міжнароднымі арганізацыямі, айчыннымі і замежнымі аналітычнымі цэнтрамі («фабрыкамі думкі»).

Алег Макараў раней узначальваў інфармацыйна-аналітычную ўправу дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках