20 красавiка 2024, Субота, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Скачкі паляпшаюць жанчынам здароўе

2
Навукоўцы: Скачкі паляпшаюць жанчынам здароўе

Гэта паказала даследаванне, праведзенае навукоўцамі Манчэстэрскага ўніверсітэта.

Жанчынам карысна скакаць, і асабліва - ва ўзросце пасля 50 гадоў. Як паказала даследаванне, праведзенае навукоўцамі Манчэстэрскага ўніверсітэта, скачкі на месцы спрыяюць аздараўленню жаночага арганізма і забяспечваюць абарону ад небяспечных захворванняў, піша healthinfo.ua.

«Выкананне 30 скачкоў прыкладна тры разы на тыдзень вельмі эфектыўнае для падтрымання моцнага здароўя, стабільнай вагі і добрага настрою», - заявілі навуковыя спецыялісты.

Перш чым зрабіць такія высновы, яны правялі эксперымент, запрасіўшы для ўдзелу ў ім жанчын узростам 50 гадоў. На заданне навукоўцаў удзельніцы выконвалі розныя фізічныя практыкаванні, у тым ліку разнастайныя скачкі.

У працэсе медыкі выраблялі замеры шчыльнасці касцей, і гэтыя звесткі паказалі: скачкі пазітыўна ўплываюць на стан касцяной тканіны і могуць дапамагчы пазбегнуць развіцця астэапарозу - захворвання касцей, якое вядзе да іх падвышанай далікатнасці. Як адзначылі экспэрты, «скачкі, якія выконваюцца за кошт адштурхвання ступнямі, забяспечваюць неабходную нагрузку на мышцы ніжніх канечнасцяў і дапамагаюць прадухіліць станчэнне касцей».

Таксама навукоўцамі былі выяўленыя іншыя плюсы скачкоў для здароўя жанчын. Гэтыя практыкаванні, як выявілася, служаць прафілактыкай вянознай недастатковасці і набору лішняй вагі. Станоўчы эфект скачкоў даследчыкі звязваюць з іх уласцівасцю актывізаваць кровазварот і паляпшаць вентыляцыю лёгкіх. Усё гэта, са слоў навуковых экспэртаў, эфектыўна падаўжае жанчынам іх добрае здароўе.

Найлепшымі тыпамі скачкоў спецыялісты назвалі скачкі з адначасовым размахваннем рук, скачкі з невялікай вышыні (са скрыні) і скачкі, пры якіх чалавек прызямляецца на дыбачкі і толькі пасля гэтага ставіць на падлогу пяткі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках