20 красавiка 2024, Субота, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як зменяцца сумы ў рахунках беларусаў пасля касавання дыферэнцыраваных тарыфаў

10
Як зменяцца сумы ў рахунках беларусаў пасля касавання дыферэнцыраваных тарыфаў

Для некаторых розніца будзе даволі адчувальнай.

У Беларусі скасавалі дыферэнцыраваныя тарыфы на многія жыллёва-камунальныя паслугі - электрычнасць, тэхабслугоўванне жылых дамоў, паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення. Сайт tut.by палічыў, як зменяцца сумы ў рахунках беларусаў.

Абмовімся адразу: для тых, хто ўпісваўся ў ліміты, фактычна нічога не зменіцца. Тыя, хто перавышаў льготныя ліміты на ваду, каналізацыю і тэхабслугоўванне, трохі выйграюць ад навін, а калі перавышалі столь па электрычнасці - то розніца будзе больш адчувальная.

Як зменяцца рахункі за ваду і каналізацыю

Што змянілася. Цяпер беларусы, якія ўпісваюцца ў ліміты па водазабеспячэнню і водаадвядзенню (140 літраў вады на аднаго чалавека на дзень), аплачваюць спажытыя паслугі паводле льготных тарыфаў. За перавышэнне - паводле эканамічна абгрунтаванага. З 1 сакавіка, калі ў кватэры ёсць зарэгістраваныя па месцы жыхарства або месцы знаходжання (на выбар), то за ўсю спажытую ваду трэба будзе плаціць ільготным тарыфам. Субсідаваны тарыф на ваду і каналізацыю ў рэгіёнах складае 1,4721 рубля за кубаметр (на водазабеспячэнне - 0,8338 рубля, на каналізацыю - 0,6383 рубля), а ў Менску - 1,3856 рубля (на водазабеспячэнне - 0,8338 рубля, на каналізацыю - 0,5518 рубля).

Як зменяцца аплаты. Для прыкладу возьмем двухпакаёвую кватэру ў Гомелі, у якой прапісаныя 2 чалавекі. Дапусцім, што ў студзені яны выдаткавалі па 5 кубаметраў халоднай і гарачай вады. У такім выпадку ім трэба заплаціць 11,54 рубля ільготным тарыфам і 3,76 рубля поўным. Усяго выйдзе 15,3 рубля. У сакавіку гэтай сям'і ўсю ваду палічаць ільготным тарыфам 1,4721 рубля за кубаметр, выйдзе 14,72 рубля. Розніца паміж студзенем і сакавіком - 58 капеек.

Якімі будуць аплаты за тэхабслугоўванне?

Што змянілася. З 1 сакавіка за тэхабслугоўванне беларусам будуць налічваць сумы ільготным тарыфам (0,1187 рубля за 1 кв. метр) на ўсю плошчу жылля, калі ў кватэры зарэгістраваны хаця б адзін чалавек. Калі ніхто не прапісаны, то поўным тарыфам (у Менску - 0,1216 рубля за 1 кв. метр, у рэгіёнах - 0,1274 рубля).

Як зменяцца аплаты. Цяпер поўным тарыфам за тэхабслугоўванне трэба было плаціць, калі плошча кватэры была большай за прадугледжаныя нормы плошчы для ўласніка і ягонай сям'і: 20 метраў квадратных на кожнага зарэгістраванага ў кватэры чалавека і плюс 10 квадратных метраў на сям'ю. Гэта значыць, калі ў кватэры плошчай 80 квадратных метраў пражывае сям'я з трох чалавек, то 70 «квадратаў» аплачвалася ільготным тарыфам (8,31 рубля), а лішнія 10 «квадратаў» - поўным (1,27 рубля). Усяго - 9,58 рубля. За сакавік агульная сума складзе 9,50 рубля.

Колькі давядзецца плаціць за электрычнасць?

Што змянілася. Улады таксама скасавалі дыферэнцыраваны тарыф на электраэнэргію ў аб'ёмах спажывання. Гэта значыць, цяпер фізасобы будуць аплачваць спажытую электрычнасць адзіным тарыфам незалежна ад таго, колькі кВт•г спажылі. Але і новы тарыф вышэйшы, чым ранейшы, для тых, хто ўпісваўся ў льготныя тарыфы: 0,1484 за 1 кВт*г - у дамах з электраплітамі, 0,1746 за 1 кВт*г - у дамах з газавымі плітамі. Дыферэнцыраваны тарыф па часе дня па-ранейшаму дзейнічае.

Як зменяцца аплаты. Гэта значыць, ад гэтых змен больш за ўсё выйграюць тыя, хто не ўпісваўся ў субсідаваныя ліміты. Калі да зменаў сям'я, у якой газавая пліта, «упісвалася» ў ільготныя нормы, спажываючы 150 кВт•г энэргіі, то за гэты аб'ём даводзілася заплаціць 21,5 рубля, з 1 студзеня за той жа аб'ём - 26,19 рубля. Розніца - 4,69 рубля.

Тым, хто перавышаў ліміты, і спажываў, да прыкладу, 200 кВт•г на месяц, трэба было заплаціць 30,7 рубля, цяпер за той жа аб'ём - 34,92 рубля. Розніца - 4,22 рубля.

Сем'і, якія выкарыстоўваюць электрапліты і ўпісваліся ў ліміты па верхняй планцы і марнавалі за месяц 250 кВт•г, плацілі да зменаў за гэты аб'ём 30,45 рубля, з 1 студзеня за гэты ж аб'ём - 37,1 рубля. Розніца - 6,65 рубля.

Тыя, хто выдаткоўваў 300 кВт•г на месяц, плацілі 38,37 рубля, а з новага года за гэты ж аб'ём заплацяць 44,52 рубля. Розніца - 6,15 рубля.

А тыя, хто выдаткоўваў больш за 400 кВт•г, да прыкладу, 420 кВт•г на месяц, плацілі за гэты аб'ём 57,88 рубля, а з 1 студзеня заплацяць за гэты ж аб'ём 62,33 рубля. Розніца - 4,45 рубля.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках