24 красавiка 2024, Серада, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Ілон Маск адказаў на мэм пра сябе

7
Відэафакт: Ілон Маск адказаў на мэм пра сябе
Ілон Маск

Пытанне «Як табе такое, Ілон Маск?» упершыню мела адказ.

Тэлеканал НТВ апублікаваў у Twitter ролік і напісаў: «Як табе такое, Ілон Маск». Вынаходнік адказаў на расейскай мове, піша TJournal.


Нагадаем: мэм «Як табе такое, Ілон Маск» з'явіўся ў пачатку 2018 года.

Карыстальнікі сацсетак жартавалі пра тое, якія расейскія вынаходкі здольныя канкураваць з Tesla, SpaceX ды іншымі прадуктамі прадпрымальніка. Да гэтага Маск не адказваў на гэтае пытанне з мэма.

Дакладна невядома, ці ведае Маск расейскую мову. З траўня 2018 года прадпрымальнік сустракаецца са спявачкай Граймс: яна выкарыстала расейскія словы ў сваёй творчасці, а на дзень нараджэння Маска напісала яму па-расейску «Мой дэман. З днём нараджэння». Граймс нарадзілася і жыве ў Канадзе, але яна - украінка па кудзелі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках