Наталля Качанава аб трагедыі ў Стоўбцах: У кампутарах шмат негатыўнай інфармацыі
- 13.02.2019, 11:14
- 13,030
Кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі бачыць праблему ў інтэрнэце.
Напад школьніка на настаўніцу ды іншых вучняў у Стоўбцах павінен паслужыць сігналам для ўсіх, і асабліва прадстаўнікоў сістэмы адукацыі, - выхаваўчая работа павінна быць у прыярытэце. Пра гэта паведаміла кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Качанава, піша БелТА.
«Была рэспубліканская педагагічная нарада, Лукашэнка тады расставіў усе акцэнты. Казалі пра падрыхтоўку, выхаванне. І што адбываецца? - задала рытарычнае пытанне Наталля Качанава. - Акцэнт трэба рабіць на выхаваўчую працу. Кожнае дзіця трэба бачыць. Для гэтага ў школах ёсць настаўнік, псіхолаг, сацыяльны педагог, намеснікі дырэктара».
Качанава нагадала пра важнасць уцягвання дзяцей у заняткі спортам, гуртковую дзейнасць.
«Трэба дзяцей адарваць ад кампутараў, дзе шмат негатыўнай інфармацыі, каб дзіця не замыкалася ў сабе, было ў калектыве», - падкрэсліла Наталля Качанава.