29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейка скарыла журы ўкраінскага шоу «Голас»

1
Берасцейка скарыла журы ўкраінскага шоу «Голас»
ЛІНА ПАДЛУЖНАЯ
ФОТА З САЙТА REALBREST.BY

Спявак і сябра журы конкурсу Monatik пакланіўся дзяўчыне за незвычайнае выкананне яго песні.

21-гадовая берасцейка Ліна Падлужная выступіла ў 9 сезоне праекта «Голас краіны». Яна выканала кавер на песню «Вечнасць» украінскага спевака. Журы спадабалася манера выканання і голас дзяўчыны. Яе захацелі ў каманду адразу двое: Дан Балан і Monatik. Ліна абрала спевака Monatik, песню якога і выконвала, паведамляе kp.by.

- Спадарства, я нават не ведаю, што сказаць... Акрамя таго, што я вельмі шчаслівая, не веру ў тое, што адбываецца і не магу перастаць раўці ад той колькасці любові, якую атрымліваю, здаецца, кожную секунду!!! Далей - больш, гэта я дакладна абяцаю вам і, перш за ўсё, самой сабе. Спадзяюся, вам спадабалася маё выступленне на самай галоўнай (на гэты момант) сцэне майго жыцця), - напісала берасцейка ў сваім Пабліку.

Lina Lee (Ліна Падлужная) - спявачка і аўтарка песень. Яе відэа-каверы былі апублікаваныя на старонках Максіма Фадзеева, Дзімы Монаціка і Каці IOWA. А таксама адзначаны падабайкамі/каментаром Верай Брэжневай, Маніжай, Луной, Антонам Бяляевым, Эльвірай Т, Манетачкай і Палінай Гагарынай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках