Польшча і ЗША падзяляюць негатыўнае стаўленне да «Паўночнай плыні-2»
1- 12.02.2019, 21:03
- 9,795
Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампея і кіраўнік МЗС Польшчы Яцэк Чапутовіч зрабілі сумесную заяву.
Польшча і ЗША падзяляюць негатыўнае стаўленне да праекту будаўніцтва расейскага газаправода «Паўночная плынь-2».
Пра гэта заявілі на сумеснай прэс-канферэнцыі ў аўторак дзяржсакратар ЗША Майкл Пампея і кіраўнік МЗС Польшчы Яцэк Чапутовіч, паведамляе Рolskie radio.
«Мы падзяляем меркаванне, што праект Nord Stream 2 шкодзіць энэргетычнай бяспецы Еўропы, мы ўважаем яго правальным праектам, нават шкодным для энэргетычнай бяспекі на кантыненце», - падкрэсліў Чапутовіч.
У сваю чаргу Пампея заявіў, што трубаправод умацуе расейскі ўплыў у Еўропе і зробіць іншыя еўрапейскія краіны залежнымі ад расейскіх паставак газу.