Сербія шукае альтэрнатыву расейскаму газу
2- 12.02.2019, 20:18
- 9,123
Сербія разглядае Азербайджан у якасці патэнцыйна рэнтабельнай крыніцы імпарту газу.
Сербія разглядае Азербайджан у якасці альтэрнатыўнага пастаўшчыка газу, каб знізіць залежнасць ад паставак з Расеі, паведамляе азербайджанскае выданне «Взгляд».
Акрамя Азербайджана, Агенцтва энэргетыкі рэспублікі Сербіі таксама разглядае ў якасці патэнцыяльных крыніц газу Ірак, Іран, Грэцыю, Турцыю і краіны Міжземнага мора.
Цяпер Азербайджан рэалізуе праект Паўднёвы газавы калідор, мэтай якога з'яўляецца транспарціроўка газу на Балканы і Паўднёва-Усходнюю Еўропу праз інтэрканектар.
Гэты газаправод, які ў Еўропу працягнуць праз Грузію і Турцыю, дазволіць транспартаваць да 10 млрд кубоў азербайджанскага газу штогод.
Акрамя таго, у Бялградзе разглядаюць магчымасць злучэння сербскай газатранспартнай сістэмы з вугорскай, што павінна станоўча адбіцца на канкурэнцыі на вугорскім газавым рынку.