24 красавiка 2024, Серада, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зялёныя» патрабуюць абмеркаваць «Паўночную плынь-2» у бундэстагу

1
«Зялёныя» патрабуюць абмеркаваць «Паўночную плынь-2» у бундэстагу
ФОТА: DPA

Сваім стаўленнем да газаправода Бэрлін перашкаджае дасягненню энэргетычных і кліматычных мэтаў ЕЗ.

Фракцыя партыі «Саюз-90»/» зялёныя» запатрабавала яшчэ да канца гэтага тыдня абмеркаваць у нямецкім бундэстагу спрэчку вакол будаўніцтва газаправода «Паўночная плынь-2». Ужо пададзеная заяўка на правядзенне парламенцкай «актуальнай гадзіны» ў гэтым пытанні, паведаміла фракцыя «зялёных» у сваім мікраблогу Twitter у аўторак, 12 лютага.

«Калі б федэральны ўрад так жа актыўна выступаў за абарону клімату і чыстую энэргію, ад «Паўночнай плыні – 2» і паставак расейскага газу можна было б цалкам адмовіцца», - адзначаецца ў паведамленні. «Зялёныя» таксама працытавалі словы кіраўніцы фракцыі - Катрын Гёрынг-Экардт аб тым, што «Паўночная плынь-2» была і застаецца памылкай».

Сваім стаўленнем да праекту газаправода ўрад ФРГ «тарпедуе еўрапейскія энэргетычныя і кліматычныя мэты і здраджвае еўрапейскай салідарнасці, што ўпадае ў яшчэ большую залежнасць ад расейскага газу», мяркуе Гёрынг-Экардт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках