29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка распавёў пра прычыны затрымання экс-кіраўніка «БелОМА»

18
Лукашэнка распавёў пра прычыны затрымання экс-кіраўніка «БелОМА»
ВЯЧАСЛАЎ БУРСКІ
ФОТА: МИНСК-НОВОСТИ

Дыктатар вывучыў справу Вячаслава Бурскага.

Лукашэнка расказаў пра прычыны затрымання былога генеральнага дырэктара холдынгу «БелОМА» Вячаслава Бурскага: заніжаў цану на тавар, а «розніцу клаў у кішэню».

«Яны прыніжалі кошт, наколькі я памятаю гэтую крымінальную справу. Там прыніжалі кошт на ваш тавар, а розніцу дзялілі паміж спажыўцом у Расеі і частку клалі сабе ў кішэню», - паведаміў Лукашэнка.

Яго словы прыводзіць прэс-служба кіраўніка.

У аўторак Лукашэнка даў згоду на прызначэнне новым генеральным дырэктарам ААТ «Менскі механічны завод імя С. І. Вавілава - кіруючая кампанія холдынгу «БелОМА» Аляксандра Мароза, запатрабаваўшы ад новага кіраўніка ўжо да канца года дамагчыся добрых вынікаў дзейнасці холдынгу.

Пры гэтым дыктатар падкрэсліў: «Калі трэба - гаварыце, чым дапамагчы». «Прыязджайце ў міністэрства прамысловасці, стаўце ім задачы ад майго імя. Вынік павінен быць. Гэта добрае прадпрыемства, дзе можна працаваць і атрымліваць вынікі», - сказаў ён.

Раней у беларускіх СМІ з'явілася інфармацыя пра затрыманне гендырэктара холдынгу «БелОМА» Вячаслава Бурскага. Пазней яе пацвердзіў генеральны пракурор Аляксандр Канюк. У той жа час ён не ўдакладніў, у сувязі з чым затрыманы В.Бурскі, спаслаўшыся на таямніцу следства і «этычны момант».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках