18 красавiка 2024, Чацвер, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводле кнігі Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча» здымаюць фільм

8
Паводле кнігі Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча» здымаюць фільм
Святлана Алексіевіч
ФОТА: сharter97.org/ІВАН МЯЖУЙ

Фільм здымае малады расейскі рэжысёр.

Сёння на кінарынку ў Бэрліне паказалі тызер новага праекту маладога расейскага рэжысёра Кантэміра Балагава, вучня Аляксандра Сакурава, піша tut.by.

Фільм называецца «Дылда», ён заснаваны на кнізе Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча». Пра гэта ў сваім Instagram напісаў адзін з прадусараў праекта Аляксандр Раднянскі.

- Першае публічнае «з'яўленне» нашай «Дылды» адбылося на EFM - Еўрапейскім кінарынку ў Бэрліне, - піша Раднянска. - Тры сцэны з яшчэ не гатовага фільма Кантэміра Балагава паказаў у рамках сваёй прэзентацыі вядучы еўрапейскі дыстрыбутар Wild Bunch. [...]

Прагляды ў такіх выпадках праводзяцца закрытыя, аўдыторыя запрашаецца вельмі спецыяльная - толькі патэнцыйныя пакупнікі з усяго свету і толькі паводле спісаў. Але некаторыя з добра знаёмых ужо напісалі мне пра свае ўражанні. Прызнаюся, я ўзрадаваўся. Нараджэнне фільма заўсёды хвалюе незалежна ад узросту і досведу. Так што і 27-гадовы Кантэмір, і 24-гадовая аператарка Ксенія Середа, і я перажываем амаль аднолькава.

Нагадаем, папярэдні фільм Кантэміра Балагава «Цесната» удзельнічаў у конкурсе «Асаблівы погляд» Канскага кінафестывалю, дзе атрымаў прыз ФІПРЭСІ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках