29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы будуць па-новаму плаціць за ЖКГ

29
Беларусы будуць па-новаму плаціць за ЖКГ
Фота: ONLINER.BY

Якія змены падрыхтавалі ўлады.

У Беларусі ўнеслі істотныя змены ў схему налічэння і аплаты выдаткаў за спажытыя жыллёва-камунальныя паслугі. Гэта прадугледжанае пастановай Саўміна ад 2 лютага гэтага года №81. Tut.by параўнаў, як беларусы плацілі за ЖКП паводле ранейшых правілаў і як будуць паводле новых.

Увялі адзіны тарыф на электраэнэргію ў аб'ёме спажывання

Адно з асноўных змяненняў - скасаванне з 1 студзеня лімітаў на электраэнэргію ў аб'ёмах спажывання. Гэта значыць, цяпер фізасобы будуць аплачваць спажытую электрычнасць на падставе адзінага тарыфу незалежна ад таго, колькі кВт•г спажылі. Але і новы тарыф вышэйшы, чым ранейшы, для тых, хто ўпісваўся ў льготныя тарыфы.

Гэта значыць, ад гэтых змен больш за ўсё выйграюць тыя, хто не ўпісваўся ў субсідаваныя ліміты. Больш падрабязна пра тое, як зменіцца аплата беларусаў за спажытую электраэнэргію, можна прачытаць па спасылцы.

Для кватэр з газавымі плітамі субсідаваны тарыф складае 0,1746 рубля за кВт•г, а для кватэр з электраплітамі - 0,1484 рубля за кВт•г.

Акрамя таго, для кватэр і дамоў, абсталяваных асобнымі лічыльнікамі расходу электраэнэргіі і не падключаных да цэнтралізаванай сістэмы ацяплення і гарачага водазабеспячэння, увялі льготны тарыф на электрычнасць - 0,0335 рубля за 1 кВт•г. Але гэты тарыф актуальны толькі для жылых памяшканняў, у якіх хтосьці зарэгістраваны.

Скасаванне дыферэнцыраваных тарыфаў на некаторыя ЖКП

Сярод іншых важных змяненняў - адмова з 1 сакавіка ад дыферэнцыраваных тарыфаў на тэхабслугоўванне жылых дамоў, паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення. На гэтыя паслугі дзейнічалі два тарыфы - поўны (эканамічна абгрунтаваны) і ільготны (субсідаваны дзяржавай).

Поўным тарыфам за тэхабслугоўванне трэба было плаціць, калі плошча кватэры была большай за прадугледжаныя нормы плошчы для ўласніка і ягоных сямейнікаў. А менавіта: 20 метраў квадратных на кожнага зарэгістраванага ў кватэры чалавека і плюс 10 квадратных метраў на сям'ю. Гэта значыць, калі ў кватэры плошчай 80 квадратных метраў пражывае сям'я з трох чалавек, то 70 «квадратаў» аплачвалася ільготным тарыфам, а лішнія 10 «квадратаў» - поўным. Цяпер жа пры рэгістрацыі па месцы жыхарства льготны тарыф будзе распаўсюджвацца на ўсю плошчу жылля.

Пры гэтым новыя тарыфы на паслугі ў тэхнічным абслугоўванні жылых дамоў, водазабеспячэння і водаадвядзення, на падставе якіх будуць разлічваць аплаты з 1 сакавіка, пакуль не апублікаваныя.

Па-новаму будзем плаціць за электрычнасць на працу ліфта і асвятленне калідораў

З 1 студзеня аплату за выдаткаваную электраэнэргію на працу ліфта і асвятленне дапаможных памяшканняў (у тым ліку агульных калідораў, лесвічных пляцовак) беларусам будуць налічваць зыходзячы з гранічна дапушчальнай сумы такіх выдаткаў. А ўжо ў студзені наступнага года будуць пералічваць на падставе фактычных расходах. У такім выпадку камусьці давядзецца даплаціць, а хтосьці пераплаціць.

Цяпер гэтыя выдаткі штомесяц аплачваюцца паводле фактычных выдаткаў. Як і раней, жыхарам першага паверха не трэба будзе плаціць за працу ліфта і за электраэнэргію, выдаткаваную на яго працу.

Пералічваць сумы ў рахунках змогуць за 3 месяцы

Пераразлік платы за жыллёва-камунальныя паслугі пры няправільным ужыванні арганізацыяй тарыфу можна будзе ажыццяўляць не больш чым за тры месяцы з выяўлення парушэння, але ў тым выпадку, калі пераразлік цягне даналічэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі за папярэднія месяцы, адзначаюць у Саўміне.

Нагадаем, раней у Беларусі ўвялі адміністрацыйную адказнасць для камунальнікаў за лішнія выстаўленыя сумы ў рахунках.

Што зменіцца для насельнікаў інтэрнатаў?

Жыхары інтэрнатаў, у якіх ёсць дамовы найму, будуць аплачваць тэхабслугоўванне ліфта, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў, а таксама кампенсаваць расходы на электраэнэргію для асвятлення гэтых памяшканняў і працы ліфтаў зыходзячы з колькасці чалавек, паказаных у дамове.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках