19 красавiка 2024, Пятніца, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гуайдо абвясціў пра новыя масавыя акцыі супраць Мадуры

1
Гуайдо абвясціў пра новыя масавыя акцыі супраць Мадуры
ХУАН ГУАЙДО
ФОТА: ZUMA/TASS

Акцыі пратэсту чакаюцца ўжо сёння.

У Венесуэле прыхільнікі апазіцыі рыхтуюцца зноў выйсці на вуліцы гарадоў, каб працягнуць ціск на ўзурпатара Нікаласа Мадуру і заклікаць яго да пропуску праз мяжу гуманітарных канвояў, паведамляе "Радыё Свабода".

Масавыя акцыі чакаюцца сёння. Амаль тры тыдні таму лідар апазіцыі Хуан Гуайдо абвясціў сябе прэзідэнтам Венесуэлы, заявіўшы, што перавыбранне Мадуры стала вынікам падтасовак. Большасць краін Захаду, уключаючы ЗША, прызналі законнасць Гуайдо на пасадзе кіраўніка дзяржавы, але Мадура працягвае абапірацца на падтрымку Расеі ды Кітая, адначасова захоўваючы кантроль над дзяржаўнымі органамі і ўстановамі, уключаючы ўзброеныя сілы.

Каменем спатыкнення ў проціборстве апазіцыі і ўлады цяпер з'яўляецца дастаўка гуманітарнай дапамогі. 35-гадовы Гуайдо каардынуе дзеянні заходніх партнёраў, якія спрабуюць даставіць лекі і прадукты харчавання ў Венесуэлу. Мадура, які заяўляе, што ніякага крызісу няма, асуджае выдачу дапамогі і называе гэтыя дзеянні "дэманстратыўнай акцыяй, кіраванай Злучанымі Штатамі". Прэзідэнт Мадура не дазваляе канвоем з гуманітарнымі грузамі перасякаць мяжу краіны.

"Мы вернемся на вуліцы, каб запатрабаваць адкрыцця межаў для гуманітарнай дапамогі, - заявіў Гуайдо. Мы выратуем больш за 300 тысяч венесуэльцаў, якія цяпер знаходзяцца пад пагрозай галоднай смерці", - напісаў Гуайдо у сваім Твітары, на які падпісана больш за 1 мільёна 250 тысяч чытачоў . - Надышоў час аб'яднацца і змагацца, - абвясціў Гуайдо.

Цяперашняе абвастрэнне становішча ў Венесуэле пачалося 23 студзеня, калі масавыя пратэсты супраць вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах прывялі Хуана Гуайдо да абвяшчэння сябе кіраўніком дзяржавы пад ўхвальныя воклічы тысяч супраціўнікаў Мадуры.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках