19 красавiка 2024, Пятніца, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Кіеве Тарас Шаўчэнка стаў Джэкам Вераб'ём

Фотафакт: У Кіеве Тарас Шаўчэнка стаў Джэкам Вераб'ём
Фота: facebook.com/kyivmetro

У сталіцы Украіны адкрылася выстава ў гонар украінскага паэта і мастака.

Выстава пад назвай «Квантавы скачок Шаўчэнка. Метро» прэзентуе паэта ў розных незвычайных вобразах, піша «Вокруг света».

Тут ёсць Шаўчэнка ў стылі Чалавека-павука, Джэка Вераб'я з «Піратаў Карыбскага мора», саліста гурта Kiss, Фрыды Кало, майстры Ёды з «Зорных войнаў», Элвіса Прэслі, Эйнштэйна, робата Бандэра з «Футурамы» і нават статуі Свабоды.

Аўтарам ілюстрацый стаў Аляксандр Грэхавы, а іх дэманстрацыю арганізаваў Нацыянальны музей імя Тараса Шаўчэнкі. Выстава будзе доўжыцца да 10 сакавіка.

Фота: facebook.com/kyivmetro
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках