27 красавiка 2024, Субота, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bitcoin прызналі легальнай валютай у 111 краінах

6
Bitcoin прызналі легальнай валютай у 111 краінах
ФОТА: CRYPTOWIKIPEDIA.RU

У большасці дзяржаў крыптавалюта ніяк не рэгулюецца.

Bitcoin цалкам легальны як мінімум у 111 краінах, паводле вынікаў даследавання партала Coin Dance.

Сярод 20 дзяржаў, якія лідзіруюць у аб'ёмах таргоў лічбавымі грошамі ў парах з нацыянальнай валютай, толькі тры не прызналі крыптавалюту законнай, паведамляе РБК.

18 месца займае В'етнам, там забаронена выкарыстоўваць Bitcoin у якасці плацежнага сродку, але дазволена захоўваць манету і гандляваць ёй. На 15 радку ў рэйтынгу Нігерыя, мясцовыя ўлады не вызначыліся з рэгуляваннем блокчэйн-галіны, на 10 - Інданезія, дзе лічбавыя грошы маюць «абмежаваны» статус.

Крыптавалюта прызнаная нелегальнай у дзесяці краінах: Афганістане, Алжыры, Бангладэшы, Балівіі, Пакістане, Катары, Македоніі, Савудаўскай Арабіі, Вануату і В'етнаме. Bitcoin атрымаў «абмежаваны» статут у дзевяці юрысдыкцыях, у тым ліку ў Кітаі і Індыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках