На гэтым тыдні запланаваныя адразу дзве сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным
36- 11.02.2019, 16:02
- 25,721
Дыктатар і кіраўнік Крамля сустрэнуцца ў Сочы.
У Сочы запланаваныя дзве сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна. Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.
«13 лютага ў Сочы Уладзімір Пуцін сустрэнецца з Лукашэнкам, які наведае Расею з працоўным візітам», - гаворыцца ў паведамленні.
Мяркуючы з таго, што Аляксандр Лукашэнка затрымаецца ў Сочы не на адзін дзень, то хутчэй за ўсё дыктатар сумясціць працоўны візіт з кароткатэрміновым адпачынкам.