29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура абвясціў пра пачатак «самых маштабных» вайсковых вучэнняў у гісторыі Венесуэлы

25
Мадура абвясціў пра пачатак «самых маштабных» вайсковых вучэнняў у гісторыі Венесуэлы
Фотa: AFP

Манеўры прадоўжацца пяць дзён.

Дыктатар Нікалас Мадура ў нядзелю, 10 лютага, на базе Гуайкайпуро (штат Міранда) узначаліў самыя маштабныя ў гісторыі краіны грамадзянска-вайсковыя вучэнні, якія атрымалі назву «Двухсотгоддзе Ангастуры 2019», паведамляе dw.com.

Нароўні з Мадурам за манеўрамі назіралі міністр абароны краіны Уладзімір Падрына Лопэс, а таксама камандзір стратэгічнымі аперацыямі УС Венесуэлы Рэміджыё Себальёс.

Яны праверылі аператыўную гатоўнасць пераноснага зэнітна-ракетнага комплексу «Ігла-С», распрацаванага расейскім канструктарскім бюро ў Каломне, а таксама спараных зенітных установак ЗУ-23, вытворчасць якіх было наладжаная яшчэ ў СССР.

Вучэнні прадоўжацца пяць дзён

У манеўрах, якія будуць доўжыцца да 15 лютага, бяруць удзел як узброеныя сілы краіны, так і Баліварыянская нацыянальная паліцыя.

«Жаўнеры Балівара прымусяць» ЗША дорага заплаціць за ўсялякую спробу «дакрануцца да святой зямлі венесуэльскай Радзімы», адзначыў Мадура, адкрываючы вучэнні.

Нацыянальны герой Венесуэлы Сымон Балівар у 1819 годзе склікаў кангрэс у Ангастуры - канстытуцыйны сход паўднёваамерыканскіх патрыётаў, якія змагаліся за свабоду ад гішпанскай улады.

У суботу, 9 лютага, у Венесуэле на бок часовага прэзідэнта краіны Хуана Гуайдо перайшоў яшчэ адзін старшы афіцэр. Палкоўнік і вайсковы лекар Рубэн Пас Хіменэс апублікаваў відэа, у якім паведаміў, што ён прызнае Гуайдо ў якасці часовага прэзідэнта Венесуэлы.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках