Вызначыўся спаборнік каманды Беларусі ў паўфінале Кубка Федэрацыі
1- 11.02.2019, 9:18
- 11,117
Матч пройдзе 20-21 красавіка.
Вызначыўся спаборнік тэнісістак нацыянальнай каманды Беларусі ў паўфінале Сусветнай групы Кубка Федэрацыі. За выхад у фінал каманда Таццяны Пучак пазмагаецца супраць каманды Аўстраліі, паведамляе tut.by.
Аўстралія будзе гаспадыняй матчу, які пройдзе 20-21 красавіка.
У чвэрцьфінале Аўстралія у гасцях ўзяла верх над ЗША - 3:2.
У рэйтынгу Кубка Федэрацыі Аўстралія займае 9-е месца, Беларусь - 3-е.
Аўстралія 7 разоў станавілася пераможцам Кубка Федэрацыі (1964, 1965, 1968, 1970, 1971, 1973, 1974).
Найлепшым дасягненнем Беларусі ў турніры з'яўляецца выхад у фінал у 2017 годзе, дзе каманда пад кіраўніцтвам Эдуарда Дуброва ў сваім дэбютным сезоне ў Сусветнай групе саступіла камандзе ЗША.
У чвэрцьфінале цяперашняга розыгрышу Кубка Федэрацыі беларускі 9-10 лютага ў Браўншвэйгу перамаглі Нямеччыну - 4:0.
У іншым паўфінале Сусветнай групы Кубка Федэрацыі ў красавіку згуляюць Францыя - Румынія.