28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое захопленых Расеяй украінскіх маракоў атрымалі ранг лейтэнантаў

2
Двое захопленых Расеяй украінскіх маракоў атрымалі ранг лейтэнантаў
ФОТА: MIL.GOV.UA

Украінскія маракі Багдан Галаваш і Уладзіслаў Кастышын закончылі навучанне ў Адэскай марской акадэміі.

Украінскія маракі Багдан Галаваш і Уладзіслаў Кастышын, якія ў канцы мінулага года былі затрыманыя расейскімі вайскоўцамі, атрымалі ранг лейтэнантаў. Пра гэта 9 лютага паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны, інфармуе "Гордон".

Абодва маракі былі курсантамі Адэскай марской акадэміі, выпуск якой адбыўся напярэдадні.

Галаваш і Кастышын атрымалі першасны афіцэрскі ранг "лейтэнант" і вайскова-марскія корцікі.

Лейтэнанцкія пагоны і корцікі бацькам палонных маракоў уручыў начальнік Вайскова-марскіх сіл УС Украіны адмірал Ігар Варончанка.

"Магу запэўніць, што па вяртанні дадому нашы лейтэнанты абавязкова стануць камандзірамі катэраў, і я ўпэўнены, яны дадуць рады ўсім цяжкасцям", - сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках