29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сказаў Домрачавай і Скардзінай вяртацца ў біятлон

34
Лукашэнка сказаў Домрачавай і Скардзінай вяртацца ў біятлон
ДАР'Я ДОМРАЧАВА

Дыктатар разглядае выступ біятланістаў у 2018 годзе як ганьбу.

Лукашэнка мяркуе, што Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзінай трэба вяртацца ў спорт. Пра гэта ён сказаў журналістам падчас спартыўнага свята "Менская лыжня", якое праходзіць на лыжаролернай трасе ў Вяснянцы, піша БелТА.

Адказваючы на пытанне аб стварэнні ў Беларусі добрай вытворчасці лыж, Лукашэнка адзначыў, што для спартоўцаў высокага ўзроўню не пашкадуюць сродкаў і на найлепшую сусветную экіпіроўку.

"Мы ім купім і тысячы пар, і абяром найлепшыя. Галоўнае, каб яны бегалі. І вінтоўкі ім дамо, кулямёты і гранатамёт... Што хочаце. Толькі каб яны займаліся і бегалі, і не ганьбілі краіну, як нашы біятланісты выступаюць у гэтым годзе. Гэта ганьба. Такой ганьбы яшчэ не было ", - сказаў Лукашэнка.

Таксама ён дадаў: "Ну, я і сказаў Дашы і Надзі - трэба вяртацца назад".

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках