28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

12 сусветных рэкордаў, якія ніхто і ніколі не паб'е

3
12 сусветных рэкордаў, якія ніхто і ніколі не паб'е

Самыя неймаверныя дасягненні чалавецтва.

Здаецца, што з таго часу, як у 1955 году стала папулярнай Кніга рэкордаў Гінэса, людзі раз-пораз спрабуюць пабіць чужыя рэкорды, а то і ўстанавіць новыя, прычым часам абсалютна недарэчныя. Але існуюць такія рэкорды, якія выклікаюць здзіўленне і нават шок ад таго, што хтосьці іх мог устанавіць, а ўжо пабіць іх, мы ручаецца, ніхто пры нашым жыцці не зможа, піша bigpicture.ru.

5221 траплянне ў кошык запар

Тэд Сэйнт Марцін ніколі не гуляў у баскетбол нават у каледжы, але ўсё сваё жыццё ўстанаўлівае цудоўныя рэкорды трапнасці. Пачаў ён з рэкорду Гаральда Левіта, які закінуў 499 мячоў у 1975 годзе, і пабіў яго з вынікам 739 траплянняў. А ва ўзросце 75 гадоў Тэд устанавіў рэкорд - 5221 траплянне ў кошык.

Маланка ўдарыла ў аднаго і таго ж чалавека 7 разоў

Рой Саліван працаваў наглядчыкам у амерыканскім Нацыянальным парку Шэнандаа. Нічога незвычайнага ў ягоным жыцці не адбывалася, хіба што ў перыяд з 1942 да 1977 года ў яго 7 разоў трапіла маланка, што было афіцыйна зарэгістравана і пацверджана лекарам парку. Дарэчы, Саліван з дзяцінства прыцягваў маланку - пазней ён прызнаўся, што, калі ён касіў траву з бацькам, маланка ўдарыла проста ў ягоную касу.

Прыступ ікаўкі, які доўжыўся 68 гадоў

З Чарльзам Осбарнам у 28 гадоў адбыўся незвычайны выпадак - ён падняў тушу свінні вагой 159 кг і ўпаў. Здавалася б, нічога такога, толькі адразу пасля гэтага ў Чарльза пачаўся прыступ ікаўкі, які працягваўся 68 гадоў. Гэта не перашкодзіла яму весці звычайны лад жыцця - Чарльз два разы быў жанаты і меў 8 дзяцей. Ікаўка нечакана спынілася ў 1990 годзе, праўда, Осбарн не паспеў ад гэтага атрымаць асалоду, бо памёр усяго праз некалькі месяцаў пасля гэтага ад язвы. Было падлічана, што Чарльз Осбарн ікнуў блізу 595 мільёнаў разоў.

Аўстраліец цягам 26 гадоў збірае пух з пупка

Нават уявіць не можам, чаму гэты рэкорд ніхто не можа пабіць. А можа, і не жадае. Аўстраліец Грэм Баркер пачаў займацца гэтым у 1984 годзе.

Альбом Майкла Джэксана Thriller 30 разоў станавіўся плацінавым

Культавы альбом поп-караля Thriller, у які ўваходзяць такія хіты, як Beat It, Billie Jean, Thriller, у снежні мінулага года стаў плацінавым рэкордным 30-м разам.

Чыстая перамога - футбольны лік 222:0

У 1916 годзе студэнцкая футбольная каманда Georgia Tech разграміла спаборнікаў з каманды Cumberland з лікам 222:0.

Рэстлер выпіў 119 бляшанак піва за адзін раз

Андрэ Рэнэ Русімаў, прафесійны французскі рэстлер, быў сапраўдным гігантам праз хваробу акрамегалію. Яго нават называлі Восьмым цудам свету. Відавочна, ён быў неймаверна моцным, а таксама вялікім аматарам спіртнога. Са слоў ягоных сяброў, у дзень ён спажываў блізу 7 тысяч калорый у выглядзе алкаголю, і гэта без ежы. З ягоным ростам 224 см і вагой 240 кг такая колькасць алкаголю ўсё адно здаецца немагчымай. Аднойчы на вячэрнім шоў Дэвіда Летэрмана ён прызнаўся, што неяк раз за 6 гадзін выпіў 119 бляшанак піва, і мноства сведак гэта пацвердзіла.

28 людзей у адным аўтамабілі Mini Cooper

У лістападзе 2012 года 28 брытанскіх гімнастак устанавілі сусветны рэкорд, сеўшы ў аўтамабіль маркі BMW за 10 хвілін.

Хакеіст Уэйн Грэцкі

Адзін з самых вядомых спартоўцаў XX стагоддзя, канадскі хакеіст за сваю кар'еру ўстанавіў 61 рэкорд, у тым ліку найбольшую колькасць галоў (894), колькасць галявых перадач (1963), забітых галоў за адзін сезон (92) - спіс можна прадаўжаць бясконца.

Самы высокі чалавек у свеце

Амерыканец Роберт Уодлоў быў самым высокім зарэгістраваным чалавекам у гісторыі - 272 см. Роберт пакутаваў на пухліну гіпофізу і акрамегалію. Ва ўзросце 8 гадоў ягоны рост быў ужо 188 см, а ў 18 гадоў - 254 см. Пасля заканчэння школы Роберт з гастролямі аб'ехаў усе штаты ЗША з цыркам, затым паступіў у каледж вывучаць права. Усе, хто яго ведаў, любілі яго і называлі добрым волатам. Але з часам здароўе Роберта пагаршалася, і ва ўзросце 22 гадоў ён памёр ад сепсісу, выкліканага інфекцыяй ад мыліцы.

Два гранд-слэмы падчас аднаго інінгу ў бейсболе

У 1999 годзе падчас бейсбольнага матчу Фернанда Таціс, які выступае за каманду Cardinals, устанавіў рэкорд, паспеўшы зрабіць два гранд-слэмы падчас аднаго інінгу. Так, ягоная каманда, вядома, перамагла.

358 чалавек адначасова станчылі тверк

Так, і такія рэкорды ўстанаўліваюць. У 2013 годзе рэп-спявачка Біг Фрэдзія арганізавала мерапрыемства, падчас якога 358 чалавек адначасова танчылі тверк.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках