19 красавiка 2024, Пятніца, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можна схуднець з дапамогай сняданку?

2
Ці можна схуднець з дапамогай сняданку?

Аўстралійскія навукоўцы праверылі вядомы міф.

Рэпутацыя сняданку як важнага элемента рэжыму дня пры пахуданні будуецца на двух асноўных прынцыпах. Першы абвяшчае, што сняданак можа дазволіць даўжэй не адчуваць голад і, такім чынам, скараціць агульную колькасць калорый. Другі - што ўжыванне ежы ранiцай на самай справе павялічвае хуткасць спальвання калорый на працягу дня. Навукоўцы правялі метааналіз, каб праверыць дзве гэтыя канцэпцыі, піша «Вокруг света».

У сваёй працы група даследнікаў пад кіраўніцтвам Кэтрын Сіверт з Універсітэта Монаш (Аўстралія) вывучыла амаль дзве тысячы навуковых публікацый па тэме за перыяд з 1990 да 2018 год. Пасля стараннага адбору навуковых прац (навукоўцы адсеклі паўторы, анатацыі дакладаў з канферэнцый, агляды і даследаванні з непаўналетнімі ўдзельнікамі) у руках спецыялістаў засталося ўсяго 13 даследаванняў, якія ўключалі ў сябе 1416 удзельнікаў.

Вывучэнне работ паказала, што ў сярэднім людзі, якія елі сняданак, спажывалі на 259,79 калорыі ў дзень больш, чым тыя, хто не снедаў, а тыя, хто прапускаў сняданак, важылі прыкладна на 0,44 кілаграма менш, чым тыя, хто сняданак не прапускаў. Са слоў навукоўцаў, гэтых вынікаў дастаткова, каб паставіць пад сумнеў два асноватворныя слупы карысці сняданку для страты вагі.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што гэта даследаванне не можа лічыцца доказам таго, што адмова ад сняданку - добрая ідэя для абсалютнай большасці. Для некаторых людзей сняданак можа ўсё яшчэ мець важныя наступствы для здароўя, незалежна ад уплыву ранішняга прыёму ежы на страту вагі. Да прыкладу, дзеці, якім неабходна засяродзіцца на ўроках у школе, павінны атрымаць энэргію пры ранішнім прыёме ежы, а для спартоўцаў сняданак вельмі важны з прычыны трэніровак. Дыябетыкам таксама трэба прытрымлівацца пэўнага рэжыму харчавання, каб прымаць лекі і падтрымліваць узровень цукру ў крыві.

«Ключавы пасыл нашага аналізу заключаецца ў тым, што калі чалавек любіць снедаць, - гэта нармальна. Аднак няма ніякіх довадаў таго, што мы павінны заахвочваць людзей да таго, каб яны змянілі свой рацыён харчавання, уключыўшы ў яго сняданак, каб прадухіліць павелічэнне вагі або атлусцення», - сцвярджае Цыкутыні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках