19 красавiка 2024, Пятніца, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Нам менш за ўсё трэба ў краіне матэматыкаў

163
Лукашэнка: Нам менш за ўсё трэба ў краіне матэматыкаў

Таксама дыктатар раскрытыкаваў біялогію.

Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе ў пытаннях адукацыі, што яму даводзіцца кожны дзень сутыкацца са школьнымі праграмамі, таму ён бачыць усе недахопы, піша tut.by.

- Відавочна, матэматыкаў адных толькі рыхтуем. Давайце гаварыць шчыра, не хачу быць рэтраградам: нам, напэўна, менш за ўсё трэба ў краіне матэматыкаў. Паняцці ў матэматыцы (у школьнікаў) павінны быць, бо мы ў жыцці заўсёды сутыкаемся з матэматыкай. Але ў вялікіх матэматыках патрэба меншая за ўсё, - канстатаваў ён.

Акрамя таго, перакананы Аляксандр Лукашэнка, вялікіх матэматыкаў шмат быць у прынцыпе не можа. Гэта, на ягоную думку, рэдкасць.

- А мы пад гэтую рэдкасць пачынаем касіць. У школе матэматыку пачынаем выкладаць так, што адпужваем дзяцей ад гэтай матэматыкі, ад вучобы, - заўважыў ён. - Я не хачу, каб матэматыкі пакрыўдзіліся на мае развагі, я нічога дрэннага пра іх не сказаў. Але яшчэ раз паўтараю: матэматык - гэта рэдкасць. Давайце рыхтаваць матэматыкаў дзесьці на факультатыве, але ў асноўным у ВНУ. А мы пачынаем універсітэцкія праграмы перакідваць у школу. Навошта вы гэта робіце?

На думку, Лукашэнкі, ёсць і іншыя прадметы, праграмы для вывучэння якіх выбудаваныя няправільна. У якасці прыкладу ён назваў біялогію.

- Нядаўна я паглядзеў, як у восьмым класе вывучаюць біялогію: слухайце, палова курса - чарвякі! Будова, жыццядзейнасць і што трэба зрабіць чарвяку, каб ён быў паразітам. Ну, адкажыце мне на гэтае пытанне. Добра, для прасунутых хай будзе. Так, трэба ведаць пра гэтую істоту, але навошта яе так скрупулёзна вывучаць? - спытаў дыктатар. - Калі ты будучы біёлаг, калі біялогію ўзяў за аснову, так, гэта трэба. Але колькі такіх у нас? Вось у чым праблема.

Напісаць каментар 163

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках