20 красавiка 2024, Субота, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон узмоцніць танкі «Абрамс» штучным інтэлектам

Пентагон узмоцніць танкі «Абрамс» штучным інтэлектам

Сістэма здольная адсочваць і перахопліваць набоі нават малога калібру.

Войска ЗША распрацоўвае для танкаў і іншых баявых бронемашын новыя сэнсары выяўлення варожага агню.

Узброеныя сілы ЗША распрацоўваюць для танкаў M1 Abrams, бронетранспарцёраў Stryker або БМП Bradley сэнсары выяўлення варожага агню на аснове штучнага інтэлекту. Пра гэта піша The National Interest, паведамляе liga.net.

Сістэма здольная адсочваць і перахопліваць набоі нават малога калібру і хутка вызначыць крыніцу агню.

Выданне нагадвае, што наземныя войскі ЗША цяпер выкарыстоўваюць сістэму навядзення CROWS. Яна ўключае дысплеі, сэнсары навядзення і кантролю агню, дазваляючы войску ЗША адказваць на атаку з бяспечнага месца.

Раней сёння паведамлялася, што польская кампанія WB Electronics і ўкраінскі Украбаронпрам плануюць супольную распрацоўку сістэм СПА сярэдняй далёкасці. З новай украіна-польскай сістэмы СПА можна будзе запускаць ракеты як з інфрачырвонай галоўкай саманавядзення так і з актыўным і пасіўным радыёлакацыйным саманавядзеннем.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках