20 красавiка 2024, Субота, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт барэля нафты Brent падняўся вышэй за $60

5
Кошт барэля нафты Brent падняўся вышэй за $60

Рост каціровак адбываецца на фоне паведамленняў аб удалым заканчэнні гандлёвых перамоваў паміж ЗША і Кітаем.

Сусветныя кошты нафты прадаўжаюць расці падчас самага працяглага з 2017 года ралі. Нафтавыя каціроўкі падымаюцца ўжо восьмы гандлёвы дзень запар, і 9 студзеня кошт барэля Brent упершыню з сярэдзіны снежня 2018 года перасягнуў $60, паведамляе РБК.

Паводле звестак Bloomberg, на піку кошт барэля Brent дасягнуў адзнакі $60,05, што прыкладна на 2,25% вышэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў. Больш чым на 2,5% падаражэў і барэль нафты маркі WTI: падчас таргоў 9 студзеня яго кошт упершыню з сярэдзіны снежня 2018 года перасягнуў спачатку $50, а затым і $51, дасягнуўшы адзнакі $51,09.

Рост каціровак адбываецца на фоне паведамленняў аб удалым заканчэнні гандлёвых перамоваў паміж Злучанымі Штатамі і Кітаем і прагнозаў аб скарачэнні запасаў нафты ў сховішчах ЗША.

Да 13:40 паводле Менску кошт барэля Brent, на падставе звестак Bloomberg, складаў $59,8, барэля WTI - $50,84.

Сярэдні кошт нафты маркі Brent у 2018 годзе склаў $69,8, сведчаць звесткі тэрмінала Bloomberg. На піку, у кастрычніку, ён дасягаў $85 за барэль. Але да канца года кошт Brent апусціўся да гадавых мінімумаў і ледзь не абоынуўся ніжэй за $50 і ў выніку скончыў год на адзнацы $53,8 за барэль.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках