19 красавiка 2024, Пятніца, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр Касцевіч - беларусам: Трэба больш нараджаць

137
Міністр Касцевіч - беларусам: Трэба больш нараджаць
ІРЫНА КАСЦЕВІЧ
ФОТА: БЕЛТА

Міністр працы прадаўжае раздаваць беларусам парады.

За год нараджальнасць у Беларусі скарацілася на 7,5%. Пра гэта распавяла на прэс-канферэнцыі міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Яе цытуе sb.by.

«Сёння назіраецца зніжэнне колькасці нараджальнасці. За 11 месяцаў 2018 года ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам тэмп склаў 92,5% у нараджальнасці, што прывяло да таго, што мы за 11 месяцаў страцілі ў колькасці насельніцтва амаль 15 тысяч чалавек», - распавяла міністр.

Чаму нараджаюць менш

Са слоў міністра, гэта абумоўлена тым, што цяпер на авансцэну выходзіць група жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту, якія нарадзіліся ў 90-я гады. Гэта малалікая група, падкрэсліла Касцевіч.

Паводле яе слоў, калі ў 2016 годзе каэфіцыент нараджальнасці складаў у нашай краіне 1,73 (гэта значыць, 1,73 дзіцяці на жанчыну рэпрадуктыўнага ўзросту), то ў 2017-м - 1,54.

«З прагнозаў, колькасць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту будзе зніжацца з прычыны таго, што ў нас скарачаецца нараджальнасць». Таму мэта - павялічыць інтэнсіўнасць нараджэння дзяцей, то бок, матываваць жанчын нараджаць больш дзяцей.

Напісаць каментар 137

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках