17 студзеня 2019, Чацвер, 13:21
Дзякую вам
Рубрыкі

«Лукашэнка замест грошай раздасць пенсіянерам пустыя паперкі»

88
КРЫНІЦА: CARTOONBANK.RU

Улады прадаўжаюць авантуру з пенсійным забеспячэннем.

З 1 студзеня ў Беларусі пенсійны ўзрост у Беларусі павысілі яшчэ на паўгода.

Цяпер мужчыны павінны будуць працаваць да 61,5 года, а жанчыны — да 56,5 гадоў.

Новы этап павышэння пенсійнага ўзросту для сайта Charter97.org пракаментаваў экс-міністр працы Беларусі Аляксандр Сасноў:

- Усё пазнаецца ў параўнанні. Калі параўнаць сітуацыю з пенсійным забеспячэннем і ўзроўнем жыцця ў нас і, напрыклад, у Польшчы, то атрымліваецца, што наша дзяржава вызначыла эканоміць на пенсіянерах.

У 2018 годзе мясцовыя бюджэты, з якіх у тым ліку фармуецца ФСАН, былі выкананыя з дэфіцытам. Пры гэтым эканоміку чакаюць страты ад падатковага манеўру ў РФ (гэта амаль 12 мільярдаў даляраў), а бюджэт – вялізныя выплаты ў адсотках дзяржаўнай запазычанасці. Зразумела, што за кошт падвышэння пенсійнага ўзросту ёсць магчымасць нешта «выштукаваць» за кошт неабароненай часткі насельніцтва.

З іншага боку, у свеце ёсць краіны, дзе пенсіі ў людзей наогул няма. Так што нашаму ўраду ёсць куды імкнуцца.

З упэўненасцю можна канстатаваць толькі адно: вельмі бедна беларуская дзяржава забяспечвае выжыванне пенсіянераў.

Калі ўжо і праводзіць пенсійную рэформу ў Беларусі, то трэба было пачынаць не з гэтага і не цяпер, а нашмат раней, калі ў краіне было нашмат больш не разрабаваных эканамічных рэсурсаў і ўсё гэта можна было зрабіць менш хваравіта для насельніцтва, чым цяпер.

Але наўрад ці гэта разумеюць у Драздах. Такая ўжо ў нас улада.

- У 2019 годзе для беларускіх вайскоўцаў падымуць пенсіі і аклады. Чаму не для ўсіх? Праз што такая сегрэгацыя?

- Крыўдзіць людзей са стрэльбай небяспечна. Гэта разумее ўсякая ўлада. Таму для вайскоўцаў усё робіцца ў самую першую чаргу. Астатнія ж могуць і пачакаць.

Дарэчы, міністр працы Ірына Касцевіч казала пра тое, што пенсіі крыху падвышаць будуць усім. Праўда, для грамадзянскіх гэта азначае не падвышэнне, а тое, што пенсіі будуць прыведзеныя ў адпаведнасць з «сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі»…

- Але ж паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны пакідаюць жадаць, мякка кажучы, лепшага...нават афіцыйная статыстыка кажа пра «дзіркі» ў Пенсійным фондзе. Як пры гэтым магчыма нешта «павышаць»?

- А нічога і не будзе падвышана ў рэальным вылічэнні. Ва ўладзе ёсць вельмі шмат рычагоў для таго, каб выдаваць жаданае за сапраўднае.

Адзін з рычагоў, які хутчэй за ўсё і задзейнічае Лукашэнка - гэта пачаць друкаваць грошы і раздаваць пустыя паперкі пенсіянерам.

Таму фармальна Касцевіч выканае свае «абяцанні», а напраўду ўлада раздасць людзям пустыя, нічым не падмацаваныя паперкі, узмацніўшы інфляцыю ў краіне.

Карысці для эканомікі ад выканання гэтых «паказчыкаў» не будзе ніякай. Фінансавая сфера Беларусі і так знаходзіцца пад ціскам вялізнай вонкавай пазыкі. Хоць зусім нядаўна Лукашэнка бажыўся, што «не нарабіў ні капейкі пазык, у адрозненне ад усіх папярэдніх». Але вось, на жаль, гэта такія ж пустыя словы, як і тыя паперкі, якія рыхтуюцца для выплат пенсіянерам.

- Мінімальны страхавы стаж, неабходны для атрымання пенсіі, павялічыўся ў гэтым годзе з 16,5 гадоў да 17 гадоў. Якімі могуць быць наступствы?

- Нават пры ранейшым паказчыку многія беларусы траплялі ў пастку страхавога стажу і заставаліся без пенсіі наогул. Думаю, што цяпер колькасць такіх людзей павялічыцца.

Хачу звярнуць увагу на тое, што пазбаўленне беларусаў пенсіі праз падвышэнне пенсійнага ўзросту і мінімальнага страхавога стажу незаконнае. І кожны, хто з гэтым сутыкнуўся, можа судовым парадку патрабаваць сваёй заслужанай пенсіі менавіта ў тым узросце, які паводле закона быў пенсійным у момант пачатку працоўнага стажу кожнага з нашых грамадзян.

Згодна з Канстытуцыяй, кожны прыняты ў краіне закон не павінен мець зваротнай сілы. Гэта правіла цывілізаваных краін. І толькі ў нас Лукашэнка кажа: сёлета было 60 гадоў, у наступным будзе 61. Гэта непісьменныя заявы, якія па вызначэнні не павінны выконвацца. Калі ўжо дзейнічаць паводле закона, то спачатку павінны быць скасаваныя працоўныя пагадненні, укладзеныя грамадзянамі 60 гадоў таму, а затым падвышаны пенсійны ўзрост.

Інакш усё гэта фікцыя і чарговае правапарушэнне з боку беларускіх уладаў.

- У мінулую пятніцу міністр працы Ірына Касцевіч заявіла, што ў Беларусі, на прыклад Еўропы, пенсійны ўзрост для жанчын павінен быць павялічаны і быць такім жа, як у мужчын. Што б вы маглі ёй адказаць?

- А міністр Касцевіч нічога не сказала пра ўзровень пенсій там і тут? Можа быць, яна нешта забылася з еўрапейскай пенсійнай статыстыкі або проста чагосьці не ведае...а можа, занадта добра ведае і таму ўтойвае гэта ад людзей.

Калі Касцевіч хоча, каб розніца паміж пенсійным узростам мужчын і жанчын была, як у Еўропе - што ж, хай дзейнічае. Але для пачатку хай установіць ўзровень пенсій, як у Еўропе. Хачу нагадаць нашай няпамятлівай спадарыні міністру, што там пенсія складае не менш за 40% ад сярэдняга заробку за 20 гадоў.

Цікава, што Касцевіч прывяла ў якасці аргументу дэмаграфічныя паказчыкі ў Беларусі. Атрымліваецца, што міністр засмучаная тым, што жанчыны занадта доўга жывуць і пры гэтым занадта мала працуюць? Як мінімум дзіўна было б пачуць такую заяву ад еўрапейскага палітыка.

Хачу нагадаць Ірыне Касцевіч, што практычна кожная беларуская жанчына працуе фактычна на дзвюх працах. Акрамя асноўнага працоўнага месца, жанчыны яшчэ ў большай ступені, чым мужчыны, занятыя ў хатняй гаспадарцы. А яшчэ яны гадуюць тых, хто будзе потым актыўна заняты ў эканоміцы і ў тым ліку будзе забяспечваць выплаты ў Пенсійны фонд. Ужо хаця б таму яны заслугоўваюць раней выходзіць на пенсію.

А наогул, для паляпшэнне дэмаграфіі, на якую спасылалася Касцевіч, жанчыны павінны б працаваць яшчэ менш і мець магчымасць яшчэ раней выйсці на пенсію.

- Вы сказалі, што для правядзення пенсійнай рэформы ў Беларусі час упушчаны. А як і калі б вы яе праводзілі, калі б ва ўладзе не было Лукашэнкі, а вы б заставаліся міністрам працы?

- Я б яе не праводзіў наогул. Я б даручыў гэта спецыялістам, непасрэдна знаёмым з досведам іншых краін - тых, дзе сітуацыя з пенсіяй значна лепшая, чым у Беларусі.

Я б звярнуў увагу, у першую чаргу, на досвед Польшчы і Швэцыі. І запрасіў для правядзення рэформы спецыялістаў, якія добра разбіраюцца ў пенсійнай сістэме гэтых краін.

Замест таго, каб вывучыць паспяховы досвед іншых краін, цяперашнія ўлады займаюцца авантурамі і выракаюць пенсіянераў на барацьбу за выжыванне.