29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гістарычная падзея звяршылася

8
Гістарычная падзея звяршылася
Уладзімір Някляеў

Tомас аб аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царквы і для Беларускай праваслаўнай царквы адкрывае шлях да незалежнасці.

Усяленскі патрыярх Варфаламей падпісаў томас (грамату) аб аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царквы.

Гістарычная падзея звяршылася. Яна важная не толькі для Украіны, але і для Беларусі, бо і для Беларускай праваслаўнай царквы адкрывае шлях да незалежнасці. І вось як у звязку з гэтым (напярэдадні падпісання граматы) выказаўся Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, патрыаршы экзарх усёй Беларусі Павел:

«…Цалкам шчыра і адкрыта трэба сказаць: калі для Украіны гэта страшная трагедыя, спроба навязаць аўтакефалію, то для Беларускай праваслаўнай царквы гэта смерць».

Чаму незалежнасць, чаму свабода – смерць? Дзе гэта запісана? У Святым пісанні няма такога – і чуць такое ад святара, як мінімум, дзіўнавата.

Аўтакефалія Беларускай праваслаўнай царквы палохае прызначаных у Беларусь маскоўскіх чыноўнікаў (што папоў, што паслоў) як шлях да рэальна незалежнай (не падмаскоўнай) беларускай дзяржавы, якую толькі са сваёй царквой мы зможам адстаяць. З нашай, беларускай царквой, з нашымі, беларускімі святарамі і нашым беларускім Богам.

Амінь.

Уладзімір Някляеў

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках