24 красавiка 2024, Серада, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Volkswagen стаў найбуйнейшым у свеце вытворцам аўто

6
Volkswagen стаў найбуйнейшым у свеце вытворцам аўто

Аўтаканцэрн утрымлівае першае месца ўжо трэці год запар.

Нямецкая аўтамабільная кампанія Volkswagen стала найбуйнейшым у свеце вытворцам аўтамабіляў за 2018 год, паведамляе The Washington Post (пераклад - liga.net).

Згодна са студзеньскай справаздачай Volkswagen, за мінулы год кампанія прадала да 10,8 млн аўто. Яе канкурэнт - японская Toyota - прадала 10,6 млн аўтамабіляў. Іншы японскі аўтавытворца - Nissan Motor Co - у 2018 годзе рэалізаваў 5,65 млн аўто.

Нагадаем, Volkswagen утрымлівае першае месца трэці год запар.

Нямецкаму аўтаканцэрну акрамя аднайменнага брэнда таксама належаць маркі легкавых аўтамабіляў Audi, Bentley, Bugatti, Lamborghini, Porsche, SEAT, Skoda, матацыклы Ducati, грузавікі MAN, Scania і Volkswagen Commercial.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках