Названыя даступныя прадукты, якія падаўжаюць маладосць
- 3.01.2019, 11:45
- 13,421
Даўно вядома пра ўласцівасці некаторых прадуктаў харчавання захоўваць тонус арганізма.
Навукоўцы ўпэўненыя, што пэўная гародніна і садавіна прадухіляюць старэнне арганізма. Самымі карыснымі называюць ківі, клубніцы, памідоры і агуркі, паведамляе healthinfo.ua.
Даўно вядома пра ўласцівасці некаторых прадуктаў харчавання захоўваць тонус арганізма, прадухіляючы старасць і падаўжаючы маладосць. Даследаванні амерыканскіх навукоўцаў пацвярджаюць, што ўжыванне ў ежу пэўнай садавіны і агародніны сапраўды можа «адтэрмінаваць» наступ узроставых змяненняў у арганізме. Такой гароднінай з'яўляюцца памідоры і агуркі, а таксама яблыкі і клубніцы.
Даследнікі з Мінесоцкага ўніверсітэта вызначылі просты і смачны спосаб барацьбы са старасцю. Падчас шэрагу эксперыментаў навукоўцы праверылі гіпотэзы пра ўплыў тых, ці іншых прадуктаў на фактары ўзроставых змяненняў. Так, сярод самых паспяховых у барацьбе са старасцю прадуктаў экспэрты, акрамя пералічаных вышэй, называюць хурму і ківі. Высокае ўтрыманне ў іх элемента фізетыну дапамагае знішчаць старыя клеткі арганізма, запускаючы свайго кшталту рэгенерацыю. Гэты працэс адбываецца ў чалавечым арганізме аўтаматычна і выконваецца імуннай сістэмай. Аднак з узростам абарона арганізма слабее і менавіта гэта прыводзіць да «зношанасці» арганізма.
Акрамя таго, фізетын не толькі знішчае састарэлыя і зношаныя клеткі, але і зніжае іх колькасць, запавольваючы тэмпы іх узнікнення. Цягам усяго жыцця, сцвярджаюць навукоўцы з Мінесоты, фізетын працуе на абнаўленне і запаволенне старэння арганізма.
Зробленае амерыканскімі даследнікамі адкрыццё будзе карысным для складання аптымальнага рацыёну для людзей сталага ўзросту. Гэта не толькі дапамагае пазбегнуць знешніх прыкмет старэння, накшталт маршчакоў і азызласці скуры, але і пазбегнуць многіх захворванняў, выкліканых паніжанай супраціўляльнасцю імунітэту саслабелага арганізма.