16 красавiка 2024, aўторак, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названае найлепшае практыкаванне для сэрца

10
Названае найлепшае практыкаванне для сэрца

Для кардыятрэніровак не патрэбныя ні спартзала, ні асобны час.

Даследнікі з Універсітэта Макмастэра і Універсітэта Брытанскай Калумбіі пастанавілі праверыць, наколькі ў рэчаіснасці можа быць карыснай хада па лесвіцы, піша newsyou.info. Раней сцвярджалася, што такі від фізічных нагрузак карысны для здароўя. Навукоўцы заявілі: хада па лесвіцы – гэта найлепшы просты спосаб умацаваць сардэчную цягліцу.

«Для кардыятрэніровак не патрэбныя ні спартзала, ні асобны час. Проста хадзіце па лесвіцах ў шматпавярховых дамах, офісных будынках і гандлёвых цэнтрах», – адзначылі навуковыя спецыялісты.

Згодна з іх высновамі, некалькі хвілінаў хады па лесвіцы могуць паляпшаць стан сэрцава-судзіннай сістэмы не горш за вядомыя інтэрвальныя трэніроўкі. Такая выснова была зробленая пасля таго, як спецыялісты падвялі вынікі эксперыменту з офіснымі працаўнікамі, якія цягам 2 месяцаў тройчы на дзень падымаліся пешшу на 5 паверх.

Пасля гэтага паказнікі іх кардыярэспіраторнай падрыхтаванасці апынуліся супастаўнымі з эфектам інтэрвальных трэніровак на бегавой дарожцы. Навукоўцы адзначылі, што кардыярэспіраторная падрыхтаванасць з'яўляецца адным з галоўных паказнікаў патэнцыялу даўгалецця і рызыкаў сэрцава-судзінных захворванняў. Яе рост зваротна прапарцыйны рызыцы сэрцавых паталогій.

Такім чынам хаду па лесвіцы можна меркаваць найлепшым практыкаваннем для сэрца. Навукоўцы таксама заўважылі, што людзі, якія пачыналі хадзіць па лесвіцы, дэманстравалі больш высокую хуткасць язды на ровары ў параўнанні з тымі, хто не ўздымаўся пешшу па лесвіцах.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках