26 красавiка 2024, Пятніца, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя найлепшыя смартфоны для сэлфі

1
Названыя найлепшыя смартфоны для сэлфі

Лідарамі рэйтынгу аказаліся адразу дзве мадэлі.

Экспэрты з DxOMark, якія праславіліся сваімі самымі дэталёвымі праверкамі фотакамер розных прылад, склалі рэйтынг найлепшых смартфонаў, якія валодаюць самымі дасканалымі сэлфі-камерамі, піша segodnya.ua.

Каб вызначыць лідара, экспэртамі былі адабраны 13 актуальных на 2019 г. смартфонаў і зроблена вялікая праца праверкі іх франтальнай оптыкі: захавана больш за 1500 фотаздымкаў і знята больш за 2 гадзіны відэа.

Рейтинг лучших смартфонов с селфи-камерами по результатам тестирования DxOMark

Так лідзіруючую пазіцыю занялі Google Pixel 3 і Samsung Galaxy Note 9, якія набралі аднолькавую колькасць балаў - 92. За імі ідзе найлепшы апарат ад Xiaomi - Mi Mix 3, які заняў трэці радок рэйтынгу. Apple iPhone XS Max размясціўся на чацвёртым месцы.

Пацешным быў той факт, што Galaxy S9+ мае значна больш нізкую адзнаку, чым Galaxy Note 9, нягледзячы на ідэнтычныя фотакамеры. Імаверна, Galaxy S9+ быў пратэставаны да таго, як вытворца выпусціў праграмнае абнаўленне камеры.

Згодна з DxOMark, камера Google Pixel 3 забяспечвае сэлфі-фота лепшую дэталізацыю. Galaxy Note 9 прапануе больш чысты выгляд з меншым узроўнем шуму, але здымкі атрымліваюцца не такімі дэталізаванымі. Пры гэтым Note 9 здымае сэлфі-відэа лепш за ўсіх канкурэнтаў рэйтынгу: валодае добрай колераперадачай, выдатна стабілізуецца і прапануе цудоўную экспазіцыю ў любых умовах.

Нагадаем, што на днях DxOMark вызначылі смартфон з самай найлепшай фотакамерай у свеце. А нядаўна найлепшы смартфон на Android адправілі на сметнік гісторыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках