27 красавiка 2024, Субота, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуса праверылі на прыдатнасць да НХЛ

1
Беларуса праверылі на прыдатнасць да НХЛ
Уладзіслаў КАЛЯЧОНАК

Беларускаму хакеісту атрымалася выявіць сябе.

Адной з галоўных беларускіх хакейных надзеяў цяпер з'яўляецца 17-гадовы Уладзіслаў Калячонак. Абаронца летам падпісаў пробны кантракт з менскім «Дынама», але крыху пазней з'ехаў за акіян у OHL - адну з трох асноўных юніёрскіх ліг, якія ўтвараюць Канадскую хакейную лігу. Там ён абараняе колеры «Флінта Файрбердс». У гэтым сезоне Калячонак правёў 34 матчы, у якіх набраў 23 (3 + 20) балы, піша «Трибуна».

ФОТА: OURSPORTSCENTRAL.COM

Калячонак высока каціруецца ў пераддрафтавых рэйтынгах і зарабіў «+2» у матчы топ-праспектаў НХЛ

Беларуса ўжо прызналі ў Паўночнай Амерыцы: у панядзелак цэнтральнае скаўцкае бюро НХЛ апублікавала свежы рэйтынг маладых хакеістаў. Калячонка паставілі на 22-е месца. У абаронцы нядрэнныя шанцы быць задрафтаваным у наймацнейшую лігу планеты ўжо ў першым раўндзе. Два іншыя беларусы ў спісе - Аляксей Протас («Прынц Альберт») і Уладзімір Алістраў («Эдмантан») сталі 77-м і 151-м адпаведна.

ФОТА: FLINTFIREBIRDS.COM

У Паўночнай Амерыцы для самых перспектыўных хакеістаў арганізоўваюць матчы топ-праспектаў НХЛ. Усяго скаўты адбіраюць 40 гульцоў з трох юніёрскіх ліг Канады. OHL на паядынак дэлегавала 14 хакеістаў, сярод якіх апынуўся і Калячонак. Беларус трапіў у каманду, якая насіла імя Бобі Ора і супрацьстаяла дружыне Дона Чэры. Зборная нашага абаронцы аказалася мацнейшай 5:4, пры гэтым саступала па ходзе паядынку 1:4. Уладзіслаў здзейсніў адзін кідок, атрымаўшы дзве хвіліны штрафу пры паказчыку карыснасці +2.

Таксама ён быў вельмі добры ў тэстах

У рамках матчу арганізатары ладзяць тэставанне, каб моладзь прадэманстравала скаўтам свае найлепшыя якасці і фізічную гатоўнасць - новы драфт НХЛ не за гарамі. Дзесяць выпрабаванняў праводзілася непасрэдна на хакейнай пляцоўцы, яшчэ сем - па-за лёдам.

Беларусу ўдалося выявіць сябе. Калячонак аказаўся найлепшым сярод чатырох дзясяткаў хакеістаў адразу ў трох намінацыях. На лёдзе наш абаронца быў найлепшым у тэсце «Reaction» - «Рэакцыя». Што ён з сябе ўяўляе, можна зразумець з гэтага відэа з іншым гульцом.

Калячонку не было роўных і ў тэксе на спрыт перамяшчэння з шайбай - «Transition agility with puck».

Таксама беларус стаў другім у праверцы ўмення перасоўвацца па пляцоўцы («Transition agility») і паказаў трэці час пры паскарэнні на 30 метраў з шайбай («30m forward skate with puck»). У выніковым заліку пасля дзесяці выпрабаванняў на лёдзе Калячонак стаў пятым.

Абаронцу атрымалася зарэкамендаваць сябе і ў двух тэстах за межамі хакейнай каробкі. Уладзіслаў апынуўся па-за канкурэнцыяй у адным з відаў чаўночнага бегу - «Pro-agility left». Другі вынік беларускі хакеіст прадэманстраваў у скачках у даўжыню. Вынікі ўсіх тэстаў перадалі ў Цэнтральнае скаўцкай бюро НХЛ і распаўсюдзілі сярод усіх каманд лігі.

Што кажуць пра Калячонка?

Згаданае Цэнтральнае скаўцкай бюро мае меркаванне пра кожнага з перспектыўных хакеістаў, чый патэнцыял дазваляе разлічваць на НХЛ. Пра беларуса гавораць як пра разумнага абаронцу, якія мае задаткі ў атакавых дзеяннях. Таксама скаўты адзначаюць добрыя навыкі ў працы з шайбай і цудоўная катанне. «Калячонак здольны дзейнічаць у няпростых сітуацыях. Ён добра абараняецца, выкарыстоўваючы клюшку і становішча цела. Адзін з найлепшых патэнцыйных хакеістаў для драфта па разуменню сваёй пазіцыі», - кажуць спецыялісты бюро.

Сам жа Калячонак вылучае тры моцныя бакі ў сваім хакеі: канкурэнтаздольнасць, кемлівасць і плэймэйкерскіе якасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках