28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны заснаваў уласны прафзвяз

5
Навальны заснаваў уласны прафзвяз
Аляксей Навальны

Са слоў расейскага палітыка, прынамсі шасці мільёнам бюджэтнікаў незаконна недаплачваюць суму заробку.

Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны ў чацвер, 24 студзеня, абвясціў пра стварэнне прафсаюза, які будзе змагацца за павелічэнне заробку бюджэтнікам. На першым этапе Навальны збіраецца абараняць інтарэсы 6 мільёнаў грамадзян Расеі, заробкі якіх прывязаныя да сярэдняга заробку ў рэгіёне. Са слоў апазіцыянера, гэтым людзям не даплачваюць.

«Мы бачым тры праблемы: людзей падманваюць і недаплачваюць ім, людзі самі не ведаюць, які ім належыць заробак, людзі баяцца і не ведаюць, з чаго пачаць, абараняць свае правы», - напісаў Навальны, прадстаўляючы праект на сваім сайце.

Са слоў Навальнага, павышэнне заробкаў бюджэтнікам было закладзенае ў травеньскі указ Пуціна 2012 года, урад ужо зрабіў справаздачу аб іх выкананні, але на практыцы людзі не атрымліваюць закладзены ў бюджэт заробак.

«Я падкрэсліваю, што праект непалітычны ў тым плане, што тут ніхто не павінен любіць мяне і не любіць Пуціна. Калі губернатар выконвае травеньскія ўказы і плаціць колькі трэба - хвалім. Не плаціць - мочым. Стаў плаціць пасля таго, як мачылі - зноў хвалім», - піша Аляксей Навальны.

Апярэджваючы абвінавачванні ў тым, што ён збіраецца піярыцца на бюджэтніках, Навальны падкрэсліў, што як палітык «прадстаўляе інтарэсы пэўнай групы насельніцтва і працуе на яе, спадзеючыся атрымаць падтрымку». «Усё па-чэснаму. Мы працуем, вы ацэньваеце. Калі мы працуем у вашых інтарэсах лепш, чым астатнія, то мы разлічваем на вашу падтрымку», - напісаў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках