27 красавiка 2024, Субота, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы сустрэўся з генеральным сакратаром NATO

Прэзідэнт Польшчы сустрэўся з генеральным сакратаром NATO
АНДЖЭЙ ДУДА

Анджэй Дуда і Енс Столтэнберг сустрэліся ў Давосе.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас удзелу ў Сусветным эканамічным форуме ў Давосе сустрэўся з генеральны сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам.

Паводле вынікаў сустрэчы кіраўнік польскай дзяржавы падкрэсліў, што Паўночнаатлантычны альянс давёў, што ён здольны трансфармавацца па меры змяненняў сусветнай архітэктуры бяспекі, паведамляе «Радыё Польшча».

Довадам жыццяздольнасці NATO, cа слоў прэзідэнта Польшчы, з'яўляецца прысутнасць войскаў хаўруснікаў на ўсходнім флангу Альянсу.

«NATO жывы саюз, што паказаў сваю здольнасць прымаць рашэнні і дзейнічаць. Пра гэта, у першую чаргу сведчыць прысутнасць хаўрусніцкіх войскаў на ўсходнім флангу - у Польшчы, Румыніі і краінах Балтыі. Альянс паказаў, што здольны прыстасоўвацца да зменлівых умоў бяспекі. Мы абмеркавалі праблемы NATO, у тым ліку выдаткі на абарону. У гэтым плане Польшча выконвае ўсе свае абавязанні», - адзначыў прэзідэнт Польшчы.

Анджэй Дуда знаходзіцца на Сусветным эканамічным форуме з панядзелка 21 студзеня. У аўторак ён адкрыў Польскі павільён - месца сустрэчы польскіх і сусветных прадпрымальнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках