27 красавiка 2024, Субота, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Жыхарка Віцебска набыла ў краме дзіцячае харчаванне з чарвяком

19
Фотафакт: Жыхарка Віцебска набыла ў краме дзіцячае харчаванне з чарвяком

Дзіцячае харчаванне належыць расейскаму брэнду.

Гэтая гісторыя здарылася з жыхаркай Віцебска ў мінулыя выходныя. Маладая мама набыла дзіцячае харчаванне «Тэма» ў гандлёвай сетцы Віцебска, піша «Витебский курьер». Затым слоічак з кансервамі правёў блізу месяца ў хатняй лядоўні. Тэрмін прыдатнасці прадукту - 24 месяцы з даты вырабу. Як відаць на фота, слоічак напоўнілі 2018.06.28.

КАЛАЖ МІЛЫ СТАСЕВАЙ

Адзначым, што расейскі брэнд «Тэма», вытворца АТ «Данон Расія», прэзентуе сябе як высакаякаснае дзіцячае харчаванне, «прыгатаванае так, як хоча сам малы». Цяпер «Тэма» - нацыянальны брэнд, адзін з лідараў у сегменце дзіцячага харчавання ў Расеі як у малочнай, так і ў немалочнай катэгорыі.

Якое ж было здзіўленне маладой жанчыны, калі, адкрыўшы слоічак для свайго падгадаванага немаўляці, яна выявіла...чарвяка, які жыў у дзіцячым харчаванні, што называецца, сваім жыццём.

КАЛАЖ МІЛЫ СТАСЕВАЙ

Маладая мама патэлефанавала на гарачую лінію Віцебскай санстанцыі, дзе распавяла аб убачаным. Жанчыну ўважліва выслухалі і сказалі, што «прынялі сітуацыю да ведама». У санстанцыі растлумачылі, што прадукт расейскі і мог няправільна захоўвацца яшчэ да пастаўкі ў гандлёвую сетку Віцебска. Магчыма зрабіць эскспэртызу і аналіз таго, калі лічынкі чарвяка пасяліліся ў дзіцячым харчаванні, але ўсе гэтыя даследаванні давядзецца рабіць за свае грошы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках