16 красавiка 2024, aўторак, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэцыя абвінаваціла ВПС Расеі ў парушэнні паветранай прасторы

5
Швэцыя абвінаваціла ВПС Расеі ў парушэнні паветранай прасторы

Самалёты РФ зайшлі на швэдскую тэрыторыю без дазволу.

Узброеныя сілы Швэцыі заявілі аб парушэнні паветранай прасторы краіны расейскімі вайсковымі самалётамі.

Пра гэта паведамляе Sveriges Radio са спасылкай на паведамленне ВС Швэцыі.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ 19 студзеня, аднак вядома пра яго стала толькі цяпер.

«19 студзеня расейскі самалёт тыпу Іл-20 здзейсніў палёт над Балтыйскім морам у суправаджэнні двух знішчальнікаў тыпу Су-27 Flanker. Да поўдня ад Карлсхамна ў Блекінгу (паўднёвая правінцыя Швэцыі. - Рэд.) самалёты РФ зайшлі на кароткі час на швэдскую тэрыторыю без дазволу», - гаворыцца ў паведамленні.

Аб парушэнні паветранай прасторы Узброеныя сілы Швэцыі паведамілі ўраду.

Як паведамлялася, расейскае Мінабароны раней апублікавала відэа перахопу расейскім знішчальнікам Су-27 швэдскага самалёта-выведніка «Гальфстрым» над нейтральнымі водамі Балтыйскага мора ля межаў Расеі. Калі адбыўся інцыдэнт, там не паведамляецца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках