25 красавiка 2024, Чацвер, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лісты шчасця» знаходзяць і тых, хто з'ехаў за мяжу

15
«Лісты шчасця» знаходзяць і тых, хто з'ехаў за мяжу

Еўрапейцы ў шоку ад таго, як можа дзяржава патрабаваць з беспрацоўнага 100% платы за кватэру ці нейкі падатак.

Непрацуючыя ўладальнікі жылля ў Бярозе з сярэдзіны студзеня пачалі атрымліваць так званыя «лісты шчасця» з раённага выканаўчага камітэта, паведамляе «письма счастья» из районного исполнительного комитета, передает «Радыё Рацыя».

У лістах патрабуецца довад таго, што беспрацоўны мае апраўданне, каб не ўважацца за «дармаеда» і не плаціць 100% за камунальныя паслугі з 1-га лютага.

Не абмінулі такія лісты і тых, хто жыве за мяжой, але мае тут нерухомасць, кажа ўраджэнка Бярозы Ірына:

- Калі я неяк не давяду, што працую ці вучуся за мяжой, то буду абавязаная плаціць 100% за камунальныя паслугі. Гэта даволі шмат, бо кватэра вялікая. Таму цяпер давядзецца даводзіць, што я працую за мяжой і чаму з'яўляюся «дармаедам» у Беларусі. Я выйшла замуж і прыехала з мужам, каб пазнаёміць яго з Беларуссю. І вось так мяне ўсцешыла мая Радзіма!

Са слоў Ірыны, муж-еўрапеец да канца так і не зразумеў, як можа дзяржава патрабаваць з непрацуючага 100% платы за кватэру ці нейкі падатак. У ягонай дзяржаве беспрацоўным плацяць шчодрую дапамогу, каб чалавек нармальна жыў, пакуль шукае працу.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках